Спорт1010

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) разглядае магчымасць забараніць трансгендарным спартоўкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах на Алімпійскіх гульнях. Як паведамляе The Times, афіцыйнае рашэнне могуць аб'явіць у пачатку 2026 года, пасля публікацыі вынікаў навуковага даследавання пра фізічныя адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі.

Фота: МАК

Паводле крыніц выдання, даследаванне было прэзентаванае медыцынскім і навуковым дырэктарам МАК доктарам Джэйн Торнтан падчас закрытага пасяджэння мінулага тыдня.

Прадстаўнікі МАК у каментары BBC адзначылі, што «працоўная група працягвае абмеркаванне» і канчатковае рашэнне пакуль не прынятае, але СМІ мяркуюць, што вынікам можа стацца ўвядзенне поўнай забароны на ўдзел трансгендарных спартовак у жаночых катэгорыях.

Да гэтага МАК не вызначаў адзіных правілаў датычна ўдзелу трансгендараў, дазваляючы міжнародным спартовым федэрацыям самастойна распрацоўваць нормы. Аднак новая прэзідэнтка Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсці Ковентры заявіла, што МАК павінен узяць ініцыятыву на сябе і дамагчыся агульнага падыходу.

Раней шэраг міжнародных арганізацый — World Athletics, FINA, UCI і ICC — ужо забаранілі ўдзел трансгендарных спартовак у жаночых спаборніцтвах, калі пераход адбыўся пасля палавога выспявання.

Каментары10

  • 123
    10.11.2025
    Дажыліся часоў, што нейкія жужыкі фрыкі перапранаюцца за жанчын і хочуць з імі спаборнічаць.
  • ірн
    10.11.2025
    У гэтым кантэксце варта заўважыць, што розныя феміністкі, а таксама лезбіянкі і геі даўно змагаюцца з трансгендарамі, бо тыя ўжо дастаткова праблем ім нарабілі, але вось напрыклад беларускія феміністкі далей горача змагаюцца за трансаў. І так будзе далей, да першага мужыка-транса, які апынецца з імі ў прыбіральні ці месцы для разпранання.
  • Лола
    10.11.2025
    ірн, тут няма нічога спэцыфічна беларускага. Большасьць мэйнстрымнага фэмінізму ды LGBT-арганізацыяў - за трансаў. У фэміністак існуе умоўна фракцыя TERF, якая супраць транс-шызы, але іншыя фэміністкі ім рэжуць гранты і кэнсэляць за гэта.

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны16

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Непала выступіў на Генасамблеі ААН у сонечных акулярах2

Ініцыятыва Maldzis набыла слоўнік Насовіча4

У Мінску з’явілася новая гандлёвая сетка. Першую краму адкрылі з ажыятажам6

Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе15

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas9

Украіна атакавала дронамі Растоўскую вобласць і Краснадарскі край2

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны16

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць