Грамадства1010

Намеснік міністра спорту: Нас са сцягамі не дапускаюць, а замяняюць трансгендарамі

Намеснік міністра спорту і турызму Лукашэнкі Алег Андрэйчык у інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу выказаў сваё меркаванне пра трансгендарных людзей у спорце.

Алег Андрэйчык

У Андрэйчыка падчас інтэрв'ю запыталіся, што ён думае наконт таго, што да выступленняў пад нацыянальнымі сцягамі дапускаюцца трансгендары. У якасці прыкладу быў прыведзены фігурыст ці фігурыстка — «складана сказаць, што гэта за чалавек». Чыноўнік жыва адгукнуўся на прапанову паразважаць на гэту тэму і выказаў усё, што ў яго было на душы:

«А нас без сцяга не дапускаюць, а вось замена.

Спорт мяняецца тэхнічна ў лепшы бок. Гэта становіцца шоу. Гэта становіцца даступна для ўсіх. Але ў той жа час мы бачым, што вось такія вось незразумелыя для многіх. Субкультуры, ці як гэта назваць… Кірункі.

Нейкае адхіленне, абвастрэнне адбываецца з заходнім грамадствам, і мы гэта назіраем. Я памятаю літаральна 8—9 гадоў таму Кастэр Сяменя, калі яна выйгравала забегі на 800 м на чэмпіянатах свету, на Алімпійскіх гульнях спартсменка з Мазамбіка [насамрэч яна з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. — Рэд.]. Была вялікая палеміка ў грамадстве: «Ды яна мужчына, ды яна не можа з жанчынамі спаборнічаць». Медыкі збіраліся, рабілі там спецыяльна гэтыя тэсты, зрэзы, вызначалі ўзровень тэстастэрону. Гэта быў такі нібы, ну, не ведаю, выбух эмоцый.

Праходзіць нейкі час, і мы бачым, калі мужчыны раптам захацелі спаборнічаць у якасці ўдзельніц спаборніцтваў. Мы першыя прыклады літаральна некалькі гадоў таму памятаем. Новазеландскі спартсмен або спартсменка — складана сказаць.

Ну, гэта нават цяжка патлумачыць. Вось такая думка. Нас не дапускаюць са сцягам і з гімнам. Сапраўдных, сумленных, добрых спартоўцаў. А вось замену мы ўбачылі.

У спорце, я вам сказаў, па-першае, я бачу рэакцыю спартоўцаў і не толькі нашых спартоўцаў, але і заходніх, і амерыканцаў. Можа, шмат хто баіцца пра гэта казаць, але гэта непрымальна.

Сёння нават фізіялагічна, тэхнічна, але не можа сёння мужчына спаборнічаць з жанчынамі, таму пакуль гэта шырокага прымянення не выклікала. Я спадзяюся, што гэта будзе ўвогуле выкаранена. Я ў гэта веру».

Чытайце таксама:

У Расіі супрацоўнік ФСБ зразумеў сябе і памяняў пол. Пачалося цкаванне, але знайшоўся своеасаблівы адказ

Пагроза для жаночага спорту? Чаму дэбют на Алімпіядзе першай спарстменкі-трансгендара выклікаў скандал

Вольга Карач пачынае абарону трансгендараў — у іх нешта не так з ідэнтыфікацыйным нумарам у пашпарце

Каментары10

  • №№№
    06.04.2023
    Намеснік міністра спорту: Нас са сцягамі не дапускаюць, а замяняюць трансгендарамі

    Ну честно говоря если выбирать между вами с флагами и трансгендерами, выбор очевиден )
  • Беларус
    06.04.2023
    А лукашенка кто?! Если обсуждать лукашенку по его истерикам, то на мужчину лукашенка вообще не похож, впрочем, и женщину такую найти трудно, с таким бэкграундом воплей, причитаний и кривляний...
  • Абу
    06.04.2023
    Не паняў ён установак правадыра. Трансгендэры ж таксама залатыя людзі!

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць