Свет2727

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на пасяджэнні амерыканскага ўрада раскрытыкаваў пазіцыю федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца адносна канфлікту з Іранам і назваў яго заяву недарэчнай.

Фрыдрых Мерц і Дональд Трамп. Фота: Suzanne Plunkett, Pool Photo via AP

Фрыдрых Мерц раней сказаў, што вайна ў Іране — гэта не вайна Еўропы. Трамп адказаў, што тады і вайна ва Украіне таксама не з’яўляецца вайной ЗША, хоць яны і аказваюць дапамогу.

«Я пачуў, як кіраўнік Германіі сказаў: «Гэта не наша вайна ў дачыненні да Ірана», я адказаў: «Ну, Украіна — гэта таксама не наша вайна». Мы аказалі дапамогу, але Украіна — гэта не наша вайна. Я лічу, што гэта была вельмі недарэчная заява, але ён яе зрабіў, і яе ўжо не забраць назад», — сказаў Трамп.

Дональд Трамп таксама заявіў, што ЗША фактычна абараняюць Еўропу ад Расіі, хоць гэта, па яго словах, не зусім іх справа. Ён падкрэсліў, што Амерыка ўдзельнічае ў абароне НАТА, але еўрапейскія краіны, на яго думку, не робяць таго ж у адказ.

«Падумайце самі: мы там, каб абараняць Еўропу ад Расіі. Тэарэтычна гэта нас не тычыцца — у нас ёсць акіян, вялікі, шырокі, цудоўны акіян, але мы там, каб абараняць НАТА, абараняць іх ад Расіі, а яны не там, каб абараняць нас. Гэта смешна, гэта не мае сэнсу», — сказаў Трамп.

Акрамя таго, ён выказаў незадаволенасць тым, што краіны НАТА, як ён лічыць, амаль не падтрымліваюць ЗША ў сітуацыі з Іранам. Трамп адзначыў, што Амерыцы нічога не трэба ад альянсу, але пра такую пазіцыю партнёраў не варта забываць.

Каментары27

  • Украінскі аглядальнік
    26.03.2026
    Паглядзім, што рудое г.ў.о са сваёй партыяй атрымае на наступных выбарах.
  • Жвір
    26.03.2026
    Тое, што вайна ва Ўкраіне не яго (і USA), Трамп заявіў даўным даўно, яшчэ не ўступіўшы ў правы прэзыдэнта USA...
    А вось быў бы прэзыдэнтам Байдэн, дык вайны ў Персіцкай затоцы ўвогуле не было б ! Па-мойму трэба ўвесь час зьвінець пра гэта Трампу ў вушы, як ён любіць...
  • политзек
    26.03.2026
    а значит никаких реальных "гарантий безопасности" они дать не могут по определению..
    да и давали уже один раз.. одни пустые слова.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць