Грамадства44

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў

У сувязі з павышэннем кошту праезду ў грамадскім транспарце з 27 сакавіка 2026 года ў мінскім метро назіраецца падвышаны попыт на жэтоны, паведаміла прэс-служба метрапалітэна.

Фота: Мінскі метрапалітэн

Пры гэтым зафіксаваны нават адзін зусім незвычайны выпадак — адзін чалавек хацеў купіць адразу 3 тысячы жэтонаў. Ці задаволілі яго просьбу — не паведамляецца.

Метрапалітэн у сувязі з гэтым нагадвае пасажырам, што набытыя жэтоны вяртанню не падлягаюць.

Таксама ён звяртае ўвагу на альтэрнатыву назапашванню жэтонаў — набыццё праязных на пэўную колькасць паездак, калі кошт адной паездкі атрымліваецца ніжэйшы.

Акрамя таго, можна набыць адзіны праязны дакумент, які дзейнічае на ўсе віды гарадскога транспарту.

Каментары4

  • Tut
    26.03.2026
    Можна, канешне, смяяцца, але жэтоны метро для захавання грошай лепш падыходзяць чым беларускія рублі, або даляры, бо іх кошт мяняецца ўлічваючы інфляцыю, а валюты толькі губляюць ў кошце з цягам часу. Напрыклад, на 100$ зараз можна купіць на 30-35% менш тавараў чым 10 гадоў таму. А на 100 жэтонаў можна праехаць 100 разоў і 10 гадоў таму, і сёння.
  • рыб
    26.03.2026
    Tut, але не факт, што зможаце праехаць праз дзесяць гадоў 😁
  • Чарлімэн
    27.03.2026
    Tut, Я прэдпачытаю укладацца ў харошае і недарагое віно, калі вы разумееце пра што я.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства18

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць