Грамадства1010

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Сам Сцяпан нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.

У ліпені 2025 года палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен» Сцяпана Латыпава перавялі з магілёўскай турмы № 4 ў ПК № 22 «Воўчыя норы», дзе адразу змясцілі ў ШІЗА, а затым — у ПКТ, піша «Вясна».

Там Сцяпан парэзаў сабе вены і там жа яго зашывалі. Вядома, што падчас утрымання ў турме палітвязень прасіў адзіночнае ўтрыманне.

У ПКТ палітвязень утрымліваўся ў дрэнных умовах: у камеры не было нават разеткі, кіпень давалі двойчы на дзень. Прыкладна ў верасні 2025 года Сцяпана зноў перавялі ў турму.

Сам Сцяпан нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.

Сцяпана Латыпава затрымалі ў верасні 2020 года каля ягонага дома на «Плошчы Перамен». 16 жніўня 2021 года палітвязня асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту (ч. 1 і 2 арт. 342 КК), «супраціў міліцыянтам» (ч. 2 арт. 363 КК) і «махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 КК) на восем гадоў і шэсць месяцаў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму. Палітвязень на судзе не прызнаў віну ні па адным эпізодзе.

Першую спробу самагубства Сцяпан Латыпаў здзейсніў летам 2021 года наўпрост у судовай зале. Тады мужчына ўтыкнуў асадку сабе ў шыю. Яго прааперавалі ў шпіталі, пасля чаго змясцілі ў СІЗА № 1.

У калоніі Сцяпан увесь час зазнаваў ціск з боку адміністрацыі калоніі — мужчыну змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. На знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі Сцяпан глытаў лязо і зноў рэзаў сабе вены. Пасля гэтага, восенню 2022 года, Сцяпану змянілі рэжым утрымання і перавялі на два гады ў магілёўскую турму № 4.

Каментары10

  • Ян
    26.03.2026
    Не настаў час яшчэ выходзіць.
    Тут ці ўсе павінны выйсці адразу, спыніцца пераслед, лукашэнка ў гаагу, украіна паврянуць крым, рашка разваліцца.
    Або німа сэнсу па 100 чалавек выцягваць, новых жа набяруць. Гэта мая прынцыповая пазіцыя з Варшавы.
  • мадэратар,
    26.03.2026
    Бывший политзэк, тролінг па моўнай прыкмеце - норма?
  • А чаму ен
    26.03.2026
    Не ў спісах на вызваленне? Як па мне Бабарэка мог бы яшчэ пасядзець

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна22

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром44

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць