Грамадства66

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Лукашысты працягваюць «Справу кнігароў». З СІЗА КДБ выпусцілі кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху, а з ІЧУ — выдаўца Вацлава Багдановіча. Але пры гэтым учора арыштаваны галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія», і, мяркуючы па наяўнай інфармацыі, гаворка пра крымінальную справу.

Зміцер Санько, галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія». Архіўнае фота

Нагадаем, што 3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі «кааліцыю друкаваных выдавецтваў «Фонд Kamunikat.org», Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing. Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. 

Гэтае рашэнне стала працягам масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Мінску, якія адбыліся ў лютым. Усіх затрыманых спачатку адправілі на суткі па адміністратыўных пратаколах, складзеных, як звычайна цяпер, з надуманых падстаў.

У спісе людзей, якіх улады лічаць звязанымі з гэтай «кааліцыяй», — вядомыя ў кніжным асяроддзі імёны. Таксама ў пералік уключылі сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.

Арыштоўвалі тых, каго аднеслі да дзейнасці кааліцыі.

Людзі, якіх заграблі паводле гэтай справы, былі вельмі розныя: адзін геніяльны перакладчык, другі кніганоша з «Белага легіёна», а трэці класічны бізнэсовец.

Сёння стала вядома, што Алеся Яўдаху выпусцілі з СІЗА КДБ, а Багдановіча — з ІЧУ. Але ў засценках КДБ застаецца выбітны перакладчык і выдавец Зміцер Колас.

Галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналогія» Змітра Санько ў лютым затрымлівалі, але не арыштавалі. І вось прыйшла інфармацыя, што яго затрымалі паўторна, і гэтым разам, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра крымінальную справу.

Зміцер Санько — патрыярх беларускай інтэлігенцыі і шмат для каго — маральны камертон. Кандыдат біялагічных навук і адначасова мовазнавец, ён быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ён працаваў у Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук, пасля чаго ад 1978 года звязаў сваё жыццё з акадэмічным выдавецтвам «Навука і тэхніка» (сёння «Беларуская навука»). А ад 1995 года, больш за 30 гадоў, працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналогія» — яно спыніла сваю дзейнасць пасля лютаўскіх арыштаў.

31 сакавіка Змітру Саньку споўніцца 76 гадоў.

Каментары6

  • taco
    26.03.2026
    чытач, ім наср..ць на таго колю і Лукашэнкаў разам узятых. Задача -стварыць тутака Расею.
  • fcfdf
    26.03.2026
    чытач, прачытай кнігу Юрия Щекочихина "Рабы ГБ", каб зразумець, што ў ГБ ідуць працаваць амаральныя маргіналы/кан'юктуршчыкі ды проста псіхічна хворыя. Нармальных, адэкватных людзей там за 400 год гісторыі не было и не будзе. Гэта чума цывілізацыі.
  • Перажыць Лукашэнку
    27.03.2026
    Жадаю, каб Лукашэнка ніколі не даведаўся, што такое 75-гадовы ўзрост.
    А Змітру Санько здароўя і сто год жыцця.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію83

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію83

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць