Грамадства1515

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Яны стаялі на тэрыторыі Беларусі з лістапада 2025 года — пакуль не прыехаў Коўл. 

Лукашэнка прыняў рашэнне аб магчымасці выезду фур з літоўскай рэгістрацыяй.

Такія транспартныя сродкі з лістапада 2025 года знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі пасля закрыцця Літвою беларуска-літоўскай мяжы.

@nashaniva Колькі заплацяць Лукашэнку за свае фуры літоўскія перавозчыкі? #дальнобойщик #дальнабой #беларусьновости #новостибеларуси #минсксейчас ♬ Peace (SuperSlowed) - dunsky & 777Muzic

У цяперашні час на спецыяльна абсталяваных пляцоўках размешчана больш за 1900 транспартных сродкаў, у тым ліку цягачоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, паведамляюць беларускія мытнікі. 

Транспартныя сродкі на літоўскай рэгістрацыі змогуць пакідаць тэрыторыю Беларусі праз літоўскі напрамак, літоўскія транспартныя сродкі, якія фактычна належаць польскім перавозчыкам, змогуць выязджаць у тым ліку і праз польскі напрамак, паведамляе ДМК.

Мытнікі дадаюць, што аплата за захаванне фур «у разы ніжэйшая за вызначаную раней» — раней Лукашэнка назваў цану ў 120 еўра ў суткі. Калі грошы заплацілі — транспартныя сродкі могуць ужо выязджаць.

Пасля візіту спецпасланніка ЗША Джона Коўла, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што грузавікі пачнуць вяртаць. Літоўскі ўрад да перамоваў з Беларуссю на гэты конт так і не пайшоў. 

Каментары15

  • Калькулятар
    23.03.2026
    Гэта Каля €10.000.000 даляраў за стаянку са снежня па май для 1900 цяжкавікоў? Калі ў тры раза ніжэй. €40 Залатая стаянка нейкая. А чаму ім можна такія грошы зарабляць, а мне нельга?
  • Вошебный пендель
    23.03.2026
    Нагнули ненагибаемого.
  • Васіль
    23.03.2026
    чакаем дружалюбнага кроку ад літоўскага боку - адкрыцця граніцы для беларускіх легкавікоў

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць