Меркаванні5252

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Былы палітвязень Мікола Дзядок, які 11 верасня быў разам з іншымі 51 палітвязнямі вызвалены ў рамках здзелкі з амерыканцамі і адразу ж прымусова выдвараны ў Літву, паразважаў у фэйсбуку адносна крытэрыяў, якімі кіруюцца спецслужбы пры фармаванні персанальных спісаў палітвязняў для іх вызвалення.

Мікола Дзядок на другі дзень пасля вызвалення. Скрын відэа: svetlana_tsikhanouskaya / YouTube

Мабыць, не я адзін ламаў галаву над пытаннем: чаму з 1300 палітвязняў выпусцілі менавіта тых, каго выпусцілі? Не каго іншага, а менавіта гэтых канкрэтных людзей.

Прадумваў (і чуў ад іншых) розныя варыянты: гэты пажылы, за гэтага «пацягнулі масу» асабліва значныя персоны, а гэтага выпусцілі таму, што «патрэбен быў хтосьці статусны», і таму падобнае.

Цяпер сітуацыя праяснілася. Ні для каго не сакрэт, што КДБ старанна сочыць за канфліктамі ў эмігранцкім асяроддзі і вельмі зацікаўлены ў іх раздзьмуванні, у няспыннай грызні ў апазіцыі. Высілкі для гэтага прыкладаюцца каласальныя.

І вось па тых назіраннях, што я паспеў зрабіць за гэты месяц на волі, сумневаў не засталося ўвогуле: галоўны разлік пры прыняцці рашэння «каго адпусціць» робіцца менавіта на пасеў максімальнай колькасці раздраю ў апазіцыі.

Адпускаюць у першую чаргу менавіта тых хто, на думку спецслужбаў, будзе максімальна садзейнічаць барацьбе за лідарства, аспрэчванню агульнапрызнаных аўтарытэтаў.

Маленькая рэтраспектыва. Як ведаюць адмыслоўцы, беларускі крымінальны свет падзелены, умоўна кажучы, на дзве асноўныя часткі: т. зв. «кушнераўскія» і «галееўскія». Не будучы часткай гэтага свету, але быўшы, хоцькі-няхоцькі, побач з ім, я гадамі назіраў, як мянты старанна сеялі разлад сярод крымінальных аўтарытэтаў і іх асяроддзя.

Метадаў інтрыг і правакацый вялікае мноства і, трэба аддаць належнае, сілавікі ў гэтай працы дасягнулі поспеху. Дый у месцах пазбаўлення волі рабіць гэта нескладана: проста рухай людзей як шахматы з аднаго месца ў іншае, маніпулюй іх базавымі патрэбамі.

І вось адзін са спосабаў: як толькі мянты бачаць, што ў адной з калоній / турмаў пачынае «перавешваць» адна групоўка, яны тут жа кідаюць туды аўтарытэтнага прадстаўніка іншай.

Пачынаецца паддывановая барацьба, перацягванне арыштанскай масы на свой бок, бойкі, як вынік — усталёўваецца патрэбны мянтам баланс, калі ніхто не мацнейшы, а ўсё аднолькава аслабленыя міжусобіцай.

Самае цікавае, што разумныя людзі з крыміналу (а такія ёсць) бачаць, што імі маніпулююць, і ўсё роўна грызуцца. Чалавечы запал (самалюбства, прага помсты) ​​пераважаюць рацыянальнае мысленне. Аб'яднацца ў іх не атрымоўваецца ўжо гадоў 25.

Бачыце, сацыяльныя супольнасці розныя, але дэструктыўныя тактыкі ў спецслужбаў у дачыненні да іх — адны і тыя ж.

Ну, а мы што? Ці нашмат разумнейшыя і вытрыманыя? Будзем адыгрываць чужыя інтарэсы ў якасці карысных ідыётаў? Ці ж цэнтральныя фігуры грамадзянскай супольнасці навучацца ставіць агульны інтарэс вышэй за барацьбу амбіцый?

Ці асвоіць беларуская супольнасць (і, галоўным чынам, яе лідары — на іх найвялікшая адказнасць) скіл крытыкі без пераходу на асобы? Ці навучацца публічныя людзі не ўспрымаць крытыку як асабістую абразу?

Хочацца адказаць на гэтыя пытанні сцвярджальна, таму што гэта, ні многа ні мала, але справа нашага выжывання.

Каментары52

  • Kbv
    08.10.2025
    Усё слушна.
    Асабліва гэта бачна па апошніх заявах Чалага з Жыгарам, якія накінуліся на Кавалеўскага, каб доступ да замежных палітыкаў быў толькі ў асоб з офіса.
    Адна група на другую, толькі Кавалеўскі, да чаго і заклікае Дзядок, мае розум не зважаць на такія захады і не браць на свой рахунак.
  • Чел
    08.10.2025
    Браво! Толковый анализ.
  • барадзед
    08.10.2025
    цікава каму ў працівагу выпусцілі самога Міколу

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі7

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі7

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць