Грамадства44

Мікола Дзядок: Варыянт застацца ў турме не разглядаў

Вызвалены 11 верасня палітвязень Мікола Дзядок адразу пасля прыезду ў Вільню даў кароткае інтэрв'ю «Белсату», у якім расказаў, ці гатовы быў пайсці за прыкладам Міколы Статкевіча і адмовіцца ад вызвалення, калі яно звязанае з прымусовай дэпартацыяй.

Мікола Дзядок пасля вызвалення. Фота: скрыншот з відэа
Мікола Дзядок пасля вызвалення. Фота: скрыншот з відэа

Дзядок адзначыў, што ўсе гэтыя гады яго падтрымлівала вера ў Бога і «ва ўласную рацыю».

«Я планую будучыню звязаць з Беларуссю, я працягну змагацца за праўду, за справядлівасць, у гэтым маё жыццё, і я не бачу сэнсу адступаць.

Што да таго, каб застацца ў Беларусі, то я ў гэтым плане рэаліст, і я разумею, што для мяне застацца ў Беларусі — гэта тое ж самае, што застацца ў турме. Ці шмат я карысці прынясу там, седзячы? Я так не думаю. Таму я, па шчырасці, такі варыянт не разглядаў. Выкінулі і выкінулі, будзем нешта рабіць у такой сітуацыі — не мы першыя, не мы апошнія», — сказаў ён.

37-гадовы Мікалай Дзядок у 2010 годзе быў затрыманы па некалькіх справах, звязаных з акцыямі анархістаў. У 2011 годзе асуджаны на 4,5 года калоніі, пазней атрымаў яшчэ год па артыкулу 411 КК РБ. У турме неаднаразова падвяргаўся ціску, адмаўляўся прасіць памілавання. Быў прызнаны палітвязнем, яго падтрымлівалі еўрапейскія палітыкі. У 2015 годзе памілаваны разам з іншымі палітвязнямі.

Пасля вызвалення скончыў ЕГУ, працаваў журналістам (газета «Новы Час» і іншыя), вёў блогі і відэаканал, напісаў некалькі кніг. Неаднаразова затрымліваўся і штрафаваўся за ўдзел у акцыях і публікацыі ў сацсетках, яго пераследвалі за «экстрэмізм».

Пасля пачатку пратэстаў 2020 года заставаўся ў Беларусі і працягваў весці канал на грамадска-палітычную тэматыку. Затрымалі яго 11 лістапада 2020 года. 10 лістапада 2021 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў анархіста да 5 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах: заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі Беларусі (частка 3 артыкула 361 КК), удзел у грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да гаручых рэчываў (Частка 1 артыкула 295-3). 

Сёлета 4 красавіка ён павінен быў выйсці на волю, але замест гэтага быў пераведзены ў СІЗА №1 у межах новай крымінальнай справы па артыкуле 411 — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Каментары4

  • Галя з Камароўкі
    11.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ваш кэп
    11.09.2025
    Все правильно
  • Андрусь
    11.09.2025
    1. Выдворять политзаключенных смысла нет. Степан Путило руководил протестами из Польши.
    2. Протесты могут вспыхнуть и без привязки к электоральной компании,как в Казахстане.
    3. Силовики,судьи,прокуроры,следователи надеются на сроки давности,но регулярно совершают новые преступления и поэтому сроки давности обновляются и у них реальный шанс попасть в тюрьму.
    Я предлагаю компромисс,оппозиция не шатает ситлуацию в стране , а режим лукашенко не мешает развиваться Гражданскому обществу.
    Политзаключенных не будет,если не шатать ситлуацию.
    После смерти лукашенко проводятся честные,демократические выборы. Гарантией этому должна стать конституционная реформа,ввести пост вице-президента с формальными полномочиями,но после смерти лукашенко он обретет всю полноту власти и проведет демократические выборы. Вице президент должен стать кто-нибудь от оппозиции.

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць