Спорт33

Скандал у Лізе чэмпіёнаў: матч «Бенфіка» — «Рэал» перапынілі на 10 хвілін з-за скаргі Вінісіуса на расісцкую абразу

Нагаварыў рознага і трэнер партугальцаў Жазэ Маўрынью.

Бразілец Вінісіус (злева) заявіў, што яго абразіў аргенцінец Прэстыяні (у цэнтры). Таварыш Вінісіуса па камандзе Кіліян Мбапэ пацвярджае яго словы. Фота: Valter Gouveia/Sports Press Photo/Getty Images

Матч плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў у аўторак паміж мадрыдскім «Рэалам» і лісабонскай «Бенфікай» (1:0) быў прыпынены на 10 хвілін пасля таго, як адна з зорак «Рэала», чарнаскуры бразілец Вінісіус Жуніёр, паскардзіўся суддзі на расісцкую абразу з боку гульца «Бенфікі», піша Бі-бі-сі.

Інцыдэнт здарыўся ў пачатку другога тайма, адразу пасля таго як Вінісіус прыгожым ударам у «дзявятку» забіў адзіны гол у гэтым матчы.

Матч праходзіў на стадыёне «Бенфікі». Забіўшы гол, Вінісіус пабег да вугла поля і, павярнуўшыся тварам да трыбун, стаў радасна адзначаць гол, пагойдваючы сцёгнамі перад вуглавым флажком. Затым, акружаны таварышамі па камандзе, ён пайшоў назад на сваю палову поля.

Праз лічаныя секунды Вінісіус звярнуўся да суддзі, француза Франсуа Летэксье, і заявіў, што аргенцінскі вінгер «Бенфікі», 20‑гадовы Джанлука Прэстыяні абразіў яго.

Летэксье згодна з антырасісцкім пратаколам ФІФА тут жа спыніў матч. Пасля дзесяці хвілін перамоў паміж камандамі і суддзямі гульня аднавілася.

На відэазапісах відаць, як Прэстыяні нацягвае на рот каўнер футболкі і скрозь яго нешта кажа, гледзячы на Вінісіуса.

Тое, што ён пры гэтым прамаўляў канкрэтную абразу, заявіў у інтэрв'ю пасля матча і форвард «Рэала» Кіліян Мбапэ. Паводле яго слоў, гэтую абразу Прэстыяні паўтарыў пяць разоў, і яе чулі і ён сам, і іншыя гульцы.

«Я вельмі паважаю «Бенфіку» і яе трэнера [Жазэ Маўрынью], ён адзін з найлепшых у гісторыі, але, на маю думку, гэты гулец больш не заслугоўвае таго, каб выступаць у Лізе чэмпіёнаў. Нельга дапускаць, каб футбаліст, які гуляе ў галоўным спаборніцтве Еўропы, вось так паводзіў сябе», — сказаў Мбапэ.

«Паглядзім, што будзе далей. Няхай вырашае УЕФА, яны заўсёды стараюцца нешта зрабіць. Цяпер перад імі сур'ёзны выпадак, і я спадзяюся, што яны нешта зробяць», — працягнуў француз.

Джанлука Прэстыяні пакуль гэты інцыдэнт не каментаваў.

Каментары трэнера «Бенфікі» Жазэ Маўрынью вельмі не спадабаліся некаторым футбольным аглядальнікам і былым і дзейным гульцам. Ён ухіліста сказаў, што пачуў дзве розныя версіі ад двух галоўных удзельнікаў інцыдэнту, а таксама папракнуў Вінісіуса ў тым, што ён занадта правакацыйна святкаваў свой гол.

Сам Маўрынью быў выдалены ў канцы матча за тое, што занадта бурна, з пункту гледжання суддзі, пратэставаў супраць рашэння апошняга не паказваць таму ж Вінісіусу другую жоўтую картку за грубы фол падчас атакі «Бенфікі».

«Яны [Вінісіус і Прэстыяні] расказалі мне розныя версіі. Але я не веру ні ў тую, ні ў іншую. Я хачу быць незалежным», — сказаў Маўрынью.

На пытанне, ці правакаваў, на яго думку, Вінісіус заўзятараў «Бенфікі», Маўрынью адказаў: «Так. Думаю, так».

«Гэта павінен быў быць шалёны момант у гульні, узрушальны гол. Але, на жаль, яму недастаткова было забіць гэты дзівосны гол. Калі забіваеш такі гол, трэба святкаваць паважліва, — сказаў Маўрынью. — Я сказаў [Вінісіусу]: калі забіваеш такі гол, то проста адзнач яго і ідзі назад».

«Калі ён сказаў пра расізм, я яму адказаў, што найвялікшы гулец у гісторыі гэтага клуба [Эйсебіа] быў чарнаскурым, — працягнуў Маўрынью. — Расізм — гэта апошняе, у чым можна абвінаваціць гэты клуб».

«Нешта тут не так, таму што гэта адбываецца на кожным стадыёне — дзе гуляе Вінісіус, нешта пастаянна адбываецца», — дадаў партугальскі трэнер. 

Гэтыя рэмаркі Маўрынью асудзілі, у прыватнасці, былы гулец «Рэала» і зборнай Нідэрландаў Кларэнс Зеедорф, былы гулец зборнай Англіі Тэа Уолкат, цяперашні гулец «Рэала» і зборнай Англіі Трэнт Александэр-Арнольд.

«Я думаю, ён яшчэ не астыў ад эмоцый. Думаю, ён зрабіў вялікую памылку, спрабуючы апраўдаць расісцкую абразу, — сказаў Зеедорф на Amazon Prime. — Ён па сутнасці кажа, што калі Вінісіус цябе правакуе, то паводзіць сябе па-расісцку — гэта окей. Я лічу, што ён вельмі не мае рацыі.

Каментары3

  • в
    18.02.2026
    "ваўкі, ваўкі!"
  • Тоцкі
    18.02.2026
    Трамп неаднаразова падкрэсьліу́ што Эу́ропе капцы
  • %
    18.02.2026
    )))
    Прыехаў тут з калоніі ў метраполію, мала што гол-цукерку забіў, ды к яшчэ танцы пеніса ў слупа (прабачце - сцяжка) танцаваў. Каму тое спадабаецца? ;)

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі2

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі2

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць