Грамадства2525

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест

Макс Корж апублікаваў відэа, якое стала рэфлексіяй на рэзанансныя падзеі вакол яго выступу на варшаўскім стадыёне 9 жніўня. Той выступ сабраў каля 80 000 чалавек з усёй постсавецкай прасторы і скончыўся гучным скандалам у Польшчы. 

Кліп спалучае ў сабе кадры сутыкненняў з аховай і затрыманняў з маналогамі артыста пра вайну, каштоўнасць жыцця, сілу еднасці.

У роліку выкарыстаны навінавыя ўстаўкі пра беспарадкі, падчас якіх паліцыя затрымала больш за сто чалавек, у тым ліку 6 беларусаў, частку з якіх польскія ўлады дэпартавалі.

«Жыццё — ніхто не ведае, што яно нам прыгатавала. Але ў адным я ўпэўнены дакладна: гэты «стадык» аддзяляе нас ад жывёльнага свету. Свету, у якім з нас робяць лічбы і рабоў», — кажа Корж. Таму — «Рабіце дзвіж, хлопцы».

Цэнтральнай тэмай відэа сталі заклікі Каржа да спынення вайны, берагчы адзін аднаго, нягледзячы на межы і культурныя адрозненні:

«Як спыніць гэта, калі ў заложніках велізарная колькасць людзей, цэлая краіна ў заложніках? Калі людзі, якія не падпісваліся на гэта, гніюць і паміраюць у акопах? Ніхто не нараджаецца на гэтай зямлі, каб быць забітым. Ніхто! Ніводзін бацька не выхоўвае сына, каб аддаць яго на пагібель. Кожны бацька ўкладвае ў дзіця максімум таго, чаго не змог зрабіць сам. Хто добраахвотна можа гэта аддаць? Гэта трэба спыніць!»

Таксама артыст кажа, што «самы галоўны вораг кожнага народа — гэта простая маніпуляцыя».

Корж гаворыць, што паасобку людзі раствараюцца ў шэрым свеце: «Паасобку мы раствараемся ў гэтым свеце, але калі мы разам, усё, што засталося ззаду, выглядае проста бессэнсоўным, шэрым і нудным. Бо ў кожным з нас жыве адзін і той жа вайб — асаблівы вайб», — кажа Корж.

Каментары25

  • Indrid Cold
    17.02.2026
    Легка плявузгаць і балаболіць пра двіж за мяжой, калі ў 2020 зліўся першы з усіх Беларускіх артыстаў.
  • Мікалай К.
    17.02.2026
    Макс, спыняй двіж, ты ўжо перамог!
  • Filipp
    17.02.2026
    Малый так и не повзрослел

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам5

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць5

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля8

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам5

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць