«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве
Вялікі канцэрт беларускага рэпера Макса Коржа, які 9 жніўня ў Варшаве сабраў каля 80 000 чалавек з усёй постсавецкай прасторы, скончыўся гучным скандалам у Польшчы і справакаваў новы віток ксенафобскіх настрояў у польскім грамадстве. Спявак быў вымушаны адрэагаваць на крытыку з боку польскіх палітыкаў і СМІ, якія ўбачылі ў дзеяннях фанатаў праяву непавагі да польскай гісторыі.

Нагадаем, што напярэдадні канцэрта сотні фанатаў зладзілі стыхійную вечарынку з фаерамі і алкаголем, а падчас самога выступу на Нацыянальным стадыёне адбыліся сутычкі з аховай.
У натоўпе таксама заўважылі чырвона-чорны сцяг УПА — сімвал, які ў Польшчы асацыюецца з Валынскай разнёй, учыненай украінскімі нацыяналістамі ў 1943 годзе. Для палякаў гэта стала шокам: у з'яўленні такіх сцягоў яны пабачылі праявы нацыяналізму і абразу нацыянальнай памяці.

У выніку паліцыя затрымала 109 чалавек, а польскія ўлады вырашылі дэпартаваць з краіны 57 украінцаў і 6 беларусаў, якіх абвінавацілі ў агрэсіўных дзеяннях і парушэннях парадку.
Сёння спявак адрэагаваў на скандал у сваім інстаграме прымірэнчым допісам:
«Сябры, няма месца радыкальнаму нацыяналізму на канцэртах, гэтак жа як і агрэсіі ды гвалту з любога боку. Гэта супярэчыць самай сутнасці канцэртаў. Толькі ўзаемная павага. Падобныя правакацыі распальваюць міжнацыянальную варожасць, а значыць — недапушчальныя.
Ніколі перавага адной нацыі над іншымі ў гісторыі нічога добрага, акрамя бяды, не прыносіла.
Канцэрты — гэта пра маладосць, пра сяброўства, пра індывідуальную мару кожнага, пра тое, што адбываецца ўнутры нас, пра адзінства насуперак нянавісці, якая распальваецца навокал.
На гэты момант гэта практычна адзінае месца, дзе хлопцы з розных краін могуць быць адным цэлым. Так і будзе працягвацца. Людзі і надалей будуць збліжацца, нягледзячы на адзінкавыя правакацыі.
Я прыехаў і з’ехаў, а вам жыць разам, таму не паддавайцеся на маніпуляцыі, атрымлівайце асалоду ад жыцця.
А ўсе, каму прыйшлася даспадобы наша атмасфера, наш Slavic vibe, падключайцеся, бо мы ідзём далей», — напісаў Макс Корж.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬПрэзідэнт Наўроцкі заклікаў Сейм забараніць «бандэраўскую» сімволіку ў Польшчы
Пазняк жорстка выказаўся пра Каржа: Антыэстэтычнае, антымастацкае шарлатанства, разлічанае на дэгенератыўнае ўспрыняцце
Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа
Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа
«Усходні гігант», а сцэны на канцэрце — «вартыя Дантэ». Як уплывовае польскае выданне расказала пра Макса Каржа палякам
Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта
«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ
Каментары
Здаецца, раней у яго было толькі vibe/вайб.
Нядаўна я тут памыліўся, калі напісаў, што Корж не жадае губляць свой 2019 з вялікай славянскай аўдыторыяй прыхільнікаў. Значыць, не моцна памыліўся. Слова "славянскае" для яго нясе нейкі свой важны сэнс.
Мяркую, што такімі агульнымі прагонамі ён толькі зробіць горш. Як бы і за ўсё добрае, супраць варожасці, але ізноў агульнымі словамі, без дакладных назваў ворагаў. Як бы і супраць ідэалогій, але гэта таксама ідэалогія, ужо і са сваёй назвай. Вось за яе яму напхаюць.
Калі ён сапраўды жадае тое, што кажа, без глыбокіх сэнсаў, то трэба быць яшчэ асцярожней у выказваннях.