Свет4040

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта

Увечары 8 жніўня 2025 года на былых чыгуначных тэрыторыях у варшаўскім раёне Воля адбыўся спантанны, несанкцыянаваны сход прыхільнікаў беларускага рэпера Макса Каржа. Паводле сведкаў, сабралася некалькі тысяч чалавек. Мясцовыя выклікалі паліцыю. 

Фота: чытач Miejskiego Reportera

Мясцовыя жыхары паведамлялі ў паліцыю пра моцны шум, масавае парушэнне правілаў паркоўкі, запуск феерверкаў і піратэхнікі, адсутнасць месцаў для аўто, смецце і непрыстойныя паводзіны ўдзельнікаў у публічнай прасторы, паведамляе Miejski Reporter.

@nashaniva Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа #белорусывпольше #беларусь #варшава #беларусьновости #белорусы ♬ In Essence (Slowed) - Ka$tro

Паліцэйскія Варшавы прыбылі на месца пасля паведамлення пра парушэнне грамадскага парадку. У пікавым моманце на месцы працавалі некалькі соцень паліцэйскіх з дзясяткаў экіпажаў.

Было выпісана 25 штрафаў і затрымана 6 чалавек за захоўванне наркотыкаў. У дачыненні да арганізатара рыхтуецца зварот у суд за парушэнне парадку.

Фота: чытач Miejskiego Reportera
Фота: чытач Miejskiego Reportera
Фота: чытач Miejskiego Reportera
Фота: чытач Miejskiego Reportera

Паводле мясцовых уладаў, такое масавае мерапрыемства не мела ўзгаднення на правядзенне, паліцыя загадзя не ведала пра такі вялікі сход, а ў пікавым моманце на месцы працавалі некалькі сотняў праваахоўнікаў. 

Пасля заканчэння сходу ўдзельнікі выходзілі на вуліцы, месцамі блакіруючы рух транспарту. Па словах відавочцаў, адбылося некалькі дробных інцыдэнтаў.

Раён пасля мерапрыемства застаўся моцна засмечаны бутэлькамі і бляшанкамі з-пад алкаголю. 

Каментары40

  • Цім
    10.08.2025
    Пасля такіх масавых "мерапрыемстваў" заўсёды застаецца смецце. Урны не разлічаны на вялікую колькасць бутэлек і розных упаковак. Здараецца "залпавы выкід" смецця :) Галоўнае, каб удзельнікі не разбівалі шкло.
    А вось "піратэхнічыць" было не абавязкова.
  • Мама Валя
    10.08.2025
    Ціха будзе толькі за гранты. Калі мы заплацілі грошы свае за двіж, будзе так, як мы хочам!
  • Лапідарыі ўсіх краін - яднайцеся!
    10.08.2025
    Нажаль, у Польшчы разваленыя праваахоўная і судовая сістэма, таму гэтыя варвары не атрымаюць дэпартацыю і пажыццёвую забарону на ўезд у ЕЗ

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць