Грамадства1616

«Дзе я, хто я, дзе Беларусь?» Зміцер Дашкевіч паспрабаваў адказаць на эмігранцкія пытанні

На канале Сашы Івуліна «ЧестнОК-LIVE» выйшла інтэрв’ю са Змітром Дашкевічам, дзе былы палітвязень адказваў на пытанні, якія часта ставяць перад сабой эмігранты.

Па-першае, што цяпер рабіць, калі прыйшло разуменне, што «ўсё надоўга». Трэба жыць сённяшнім днём, тут і цяпер рабіць усё, што залежыць ад цябе, каб была Беларусь, упэўнены Дашкевіч, пераказвае Reform.news.

«Дзе я, хто я, дзе Беларусь? Калі я вярнуся ў Беларусь?». Дашкевіч адказвае на гэтыя эмігранцкія пытанні па-багушэвіцку проста: «Беларусь там, дзе беларуская мова».

Мова — гэта тое, што трымае Беларусь жывой, нават калі тэрыторыя пад акупацыяй і рэпрэсіямі.

«Што будзе адбывацца, калі вы не будзеце размаўляць на роднай мове? Вы будзеце рыць акопы і гінуць», — адказвае Дашкевіч на пытанне Івуліна, што рабіць з Расіяй. Таму што «русский мир» там, дзе «русская речь».

«Кожны чалавек, які размаўляе па-расейску, ён свядома ці несвядома дапамагае Расеі нічшчыць Украіну і Беларусь», — катэгарычна заяўляе былы палітвязень.

Падчас размовы Дашкевіч пачынае разважаць пра «сілу слабых». Вызначыўшы сваю слабасць, мы робім тое, што цяпер нам дасягальна. У свой час, распачаўшы абарону Курапат, людзі зрабілі немагчымае — перамаглі. Хоць сілы былі няроўныя.

Суразмоўцы закранулі пытанне, як у турме ставіліся да беларускай мовы.

Дашкевіч згадвае, што сутыкаўся з агрэсіяй і з боку адміністрацыі, і з боку зэкаў. «Але калі ты пераадольваеш гэтую канфліктную сітуацыю, то потым людзі, якія цябе абражаюць за беларускую мову, самі пачынаюць размаўляць па-беларуску».

Галоўнае быць верным таму, што ты абраў. У турме, дзе ўсё накіравана на тое, каб зламаць чалавека, мова становіцца формай супраціву.

Тых, хто біў яго за беларускую мову, называе адэптамі «рускага міру»: «У палове ці большасці сілавых кабінетах — расейскія сцягі. У галаве ў іх Расія. Яна не ідэнтыфікуюць сябе беларусамі, калі б’юць цябе за беларускую мову».

Таму няма вялікага падзелу ўнутры беларускага грамадства, мяркуе Дашкевіч. Ёсць беларусы і адэпты «русского мира».

Каментары16

  • Filipp
    18.02.2026
    «Кожны чалавек, які размаўляе па-расейску, ён свядома ці несвядома дапамагае Расеі нічшчыць Украіну і Беларусь»©
    На колькі гэта максімалістычна!( Калі на конт Беларусі можна яшчэ хоць нейкі дыялог весці, то наконт Украіны гэта проста смех. Адказнасць за будучыню Украіны, нясе выключна Украіна!
  • Ага
    18.02.2026
    > «Кожны чалавек, які размаўляе па-расейску, ён свядома ці несвядома дапамагае Расеі нічшчыць Украіну і Беларусь», — катэгарычна заяўляе былы палітвязень.

    Абсалютна так. Рускамоўныя гадамі нішчаць сваі краіны, а потым такія: вой, а чаму гэта там і там жывуць па-людску, а ў нас - срака?
  • М
    18.02.2026
    Ага, то бок гэта не Расея а расейскамоўныя ўкраінцы напалі на Ўкраіну

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года4

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года4

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць