Грамадства2929

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць працай віцэ-прэм’еркі па сацыяльных пытаннях Наталлі Пяткевіч, адзначыўшы, што яна «буксуе» ў прыняцці важных рашэнняў.

Скрыншот відэа ад 22 мая 2025 года

Падчас справаздачы ўрада за 2025 год Лукашэнка запатрабаваў неадкладна скараціць колькасць лішніх дзяржаўных структур, якія назваў «бюджэтнымі прысоскамі». На думку Лукашэнкі, такія арганізацыі служаць толькі месцам для ўладкавання былых чыноўнікаў і не прыносяць карысці эканоміцы.

«Паглядзіце, чым загружаны спецыялісты па налічэнні розных дапамог, стыпендый і пенсій, — прывёў адзін з прыкладаў Лукашэнка. — Ганяюць людзей за кучай даведак, якія і так даўно ёсць у дзяржаўных сістэмах, і атрымаць іх можна на месцы па адным запыце. Толькі на пенсійную сістэму працуе паўтары сотні арганізацый і больш за 4 тысячы чалавек. Збіраеце ў чэргах пенсіянераў, каб заяву аб чарговым пераразліку з рук у рукі прыняць. У краіне паўмільёна працуючых пенсіянераў. Калі ім хадзіць па вашых кабінетах? Дзе ваша хвалёная лічбавізацыя?»

Ён паставіў пазбавіцца «ад незразумелых арганізацый, структур і бюракратаў».

У гэтай справе, паводле яго слоў, буксуе ўжо трэці віцэ-прэм'ер — Наталля Пяткевіч пасля Ігара Петрышэнкі і Уладзімір Караніка, «не прымаючы рашэнняў там, дзе імгненны жывы эфект для бюджэту».

Лукашэнка гаворыць, што гатовы разгледзець прапановы па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў. Але тыя прапановы, што прыносяць, яго не задавальняюць. 

Напрыклад, які раз гучыць прапанова расфарміраваць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, далучыўшы яго да Мінбудархітэктуры. Аднак Лукашэнка сумняваецца, што гэта мэтазгодна, асабліва з улікам таго, што значная частка скаргаў з боку насельніцтва датычыцца праблем у ЖКГ, а «колькасць работнікаў міністэрства даволі невялікая, усяго некалькі дзясяткаў чалавек, і яго ліквідацыя не дасць істотнага эфекту ў эканоміі сродкаў», цытуе яго Белта.

Наталля Пяткевіч на працягу многіх гадоў займала ключавыя пасады вертыкалі ўлады — ад прэс-сакратаркі Лукашэнкі да першай намесніцы кіраўніка яго Адміністрацыі. Пасля працяглага перапынку ў кар’еры і жыцця ў ЗША, дзе працаваў яе муж-дыпламат Валянцін Рыбакоў, Пяткевіч вярнулася ў беларускую палітыку ў 2024 годзе, а ў маі 2025‑га ўзначаліла сацыяльны блок урада ў якасці віцэ-прэм’еркі.

Каментары29

  • Koł
    17.02.2026
    Nu, dyk i niezdarma ŭsio, bo jana ž u štatach pažyła,..fantamasu treba b pryhledziecca.
  • Indrid Cold
    17.02.2026
    Дык хай Віця падпіхне, цяжка бацьку памагчы?
  • djghjc
    17.02.2026
    интересно а Наталья умеет обращаться с крысиным ядом?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць