Вайна22

Зяленскі даручыў украінскай камандзе на перамовах арганізаваць сустрэчу з Пуціным у Жэневе

Са слоў украінскага прэзідэнта, гэта — найлепшы спосаб дабіцца прарыву ў пытанні тэрыторый.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, што даручыў сваёй камандзе на перамовах арганізаваць будучую сустрэчу на ўзроўні лідараў Украіны — ЗША — Расія ў Жэневе. Пра гэта Зяленскі расказаў у інтэрв'ю Axios, піша «Украінская праўда».

Паводле ягоных слоў, найлепшы спосаб дамагчыся прарыву ў пытанні тэрыторыі на перамовах — гэта асабістая сустрэча з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным. Зяленскі сказаў, што даручыў сваёй камандзе арганізаваць будучую сустрэчу на ўзроўні лідараў у Жэневе.

Таксама паведамляецца, што амерыканскія пасярэднікі прапанавалі ўкраінскім войскам вывесці свае сілы з тых частак Данбаса, якія яны цяпер кантралююць, і дазволіць гэтай тэрыторыі стаць дэмілітарызаванай «свабоднай эканамічнай зонай».

Вашынгтон не заняў пазіцыю адносна таго, якая краіна будзе мець суверэнітэт над гэтай тэрыторыяй.

Зяленскі заявіў, што гатовы абмеркаваць вывад войскаў, але заклікаў Маскву адвесці свае войскі на эквівалентную адлегласць і адхіліў прэтэнзіі Расіі на суверэнітэт над гэтай зонай.

Зяленскі заявіў, што падчас другога раўнда перамоў расейскія чыноўнікі паабяцалі пракансультавацца з Масквой і вярнуцца з дэталёвай пазіцыяй аб тэрытарыяльным пытанні.

Каментары2

  • Indrid Cold
    18.02.2026
    Пыпа як заўседы нікуды не паедзе, скажа што гэта правакацыя і запросіць у Машкву.
  • Сцыкло ці не?
    18.02.2026
    Добра патроліў бункернага. Нават лукаботы пачынаюць нешта падазраваць

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак21

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак21

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць