Свет

У Жэневе пачаўся новы раўнд перамоў паміж Украінай, Расіяй і ЗША

У Жэневе пачаўся новы раўнд трохбаковых перамоваў паміж Украінай, ЗША і Расіяй. Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскай дэлегацыі, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фота: тэлеграм-канал Рустама Умерава

Па словах Умерава, падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні бяспекі і гуманітарныя тэмы. Ён адзначыў, што ўкраінскі бок настроены працаваць канструктыўна і без завышаных чаканняў, імкнучыся да рашэнняў, якія могуць наблізіць устойлівы мір.

Акрамя Умерава, Украіну на перамовах прадстаўляюць кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыла Буданаў, яго першы намеснік Сяргей Кісліца, кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія, начальнік Генштаба УСУ Андрэй Гнатаў і намеснік кіраўніка ГУР Вадзім Скібіцкі.

Расійскую дэлегацыю ўзначальвае памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі.

З амерыканскага боку ўдзельнічаюць спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, зяць Дональда Трампа Джарэд Кушнер, міністр арміі Дэн Дрыскал і галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч.

Напярэдадні сустрэчы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Украіне варта як мага хутчэй сесці за стол перамоў з Расіяй. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, у сваю чаргу, выказаў надзею, што перамоўны працэс з удзелам ЗША і РФ не будзе запаволены з-за змяненняў у складзе расійскай дэлегацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць