Грамадства2323

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму

На выходных прачытаў артыкул на «Нашай Ніве» і напэўна ёсць што сказаць, напісаў у сваім фэйсбуку дарадца Офіса па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў.

Леанід Марозаў. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Валер Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў.

«Паважаны Валерый, вінаваціць Святлану Ціханоўскую ў тым, што яна нібыта «запавольвае вызваленне палітвязняў», — гэта альбо свядомае скажэнне рэальнасці, альбо спроба падмяніць стратэгію тактычнымі эпізодамі. За апошнія месяцы зафіксаваныя сотні новых крымінальных спраў і дзясяткі новых прысудаў», — піша Леанід Марозаў.

«Агульная колькасць прызнаных палітвязняў з 2020 года перавысіла чатыры тысячы, і больш за тысячу чалавек застаюцца ў турмах. Пры гэтым вызвалення адбываюцца паралельна з адкрыццём новых спраў. Гэта не «змякчэнне», гэта ратацыя закладнікаў.

Называць гэта поспехам гуманітарнай дыпламатыі і адначасова вінаваціць тых, хто патрабуе сістэмных крытэрыяў дээскалацыі, — прынамсі дзіўна.

Я б вельмі хацеў, каб пасля коскі, у сваіх апавяданнях у Жэневе, вы таксама пра гэта не забывалі расказваць. Пакуль вы гэта не робіце, цікава чаму? 

Пазіцыя, што санкцыі могуць пераглядацца толькі пры ўстойлівым і правяраным зніжэнні рэпрэсій, — гэта не радыкалізм, а базавая логіка. Калі абменьваць частковыя вызваленні на палітычныя саступкі без змены заканадаўства, без спынення новых спраў, без адмены «экстрэмісцкіх» спісаў і нагляду над вызваленымі, гэта стварае стымул браць новых людзей у закладнікі. Гісторыя адносін з рэжымам гэта пацвярджае шматкроць. Любыя дамоўленасці без дакладных крытэрыяў і механізмаў праверкі ператвараюцца ў імітацыю прагрэсу. 

Калі вельмі хочацца сесці за «стол міру ў Мінску», то можна так і сказаць. Хоць нешта мне падказвае, што прыйдзецца проста сесці. 

Вызвалены чалавек сёння застаецца пад наглядам, з рызыкай начных праверак, з абмежаваннямі на працаўладкаванне, з фінансавымі блакаваннямі і статусам «экстрэміста». Калі чалавек вымушаны пакінуць краіну за 48 гадзін, таму што жыць у ёй немагчыма, гэта не паўнавартаснае вызваленне. Гэта прымус да выгнання. Ігнараваць гэты кантэкст і зводзіць дыскусію да формулы «вызвалення любой цаной» — значыць свядома спрашчаць праблему.

Заявы аб тым, што заклік да каардынацыі санкцыйнай палітыкі паміж ЗША і ЕС нібыта расколвае Захад, выглядаюць асабліва парадаксальна. Менавіта ўзгодненасць падыходаў у 2020‑2025 гадах узмацняла ціск і стварала перагаворныя рычагі. Раскол узнікае тады, калі розныя актары пачынаюць пасылаць рэжыму супярэчлівыя сігналы пра гатоўнасць да саступак без сістэмных зменаў.

Асобна варта сказаць пра персанальны аспект. Валерый, вы доўгі час займаліся ўкраінскім напрамкам. Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных.

Пашпартны кірунак мне вядомы не па чутках: я асабіста знаёмы з тым, якія вынікі былі дасягнутыя і чаму працэс буксаваў. Цяпер гучыць крытыка ў праваабарончай сферы. Вопыт падказвае, што калі стратэгічная глыбіня падмяняецца публічнай палемікай, палітычны кірунак можа скончыцца гэтак жа, як папярэднія — гучнымі заявамі без інстытуцыйнага выніку. Пакуль усё, што я чытаю і бачу — пазіцыя «сам дурань».

Крытыка дапушчальная і неабходная. Але яна павінна грунтавацца на разуменні прыроды рэжыму. Мне вельмі падабаецца фраза «калі моцна бегчы налева, то хутка апынешся справа» — мабыць, я хутка вас там і ўбачу. 

У Беларусі рэпрэсіі інстытуцыяналізаваныя дзясяткамі нарматыўных актаў. Гэта не сітуатыўная кампанія, якую можна згарнуць серыяй абменаў. Патрабаванне сістэмных крытэрыяў — гэта не тармажэнне працэсу, а спроба зрабіць яго незваротным. Калі хтосьці прапануе альтэрнатыву, яна павінна ўключаць адказ на простае пытанне: якім чынам разавыя паслабленні спыняць паток новых крымінальных спраў? Пакуль такога адказу няма, абвінавачванні ў «запаволенні вызваленняў» гучаць як палітычная рыторыка, а не як прадуманая стратэгія», — напісаў Леанід Марозаў.

Каментары23

  • Пытанне
    16.02.2026
    Чаму дарадца Офіса па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў піша па-расейску?
  • Пытанне
    16.02.2026
    У чым канкрэтна пазіцыя дарадцы Офіса па юрыдычных пытаннях Леаніда Марозава? Пакуль рэжым існуе, палітычных вязняў не мяняць у абмен на паслабленне санкцый? Няхай сядзяць далей, пакуль рэжым існуе?
  • Нарэшце
    16.02.2026
    Нарэшце нехта стаў услых адказваць Кавалеўскаму.
    А то ён ходзіць на інтэрв’ю і далдоніць адно і тое ж пра свой гуманітарны трэк. А з пытанняў чаму наступствы і колькасць зняволеных толькі расце, то бок вынікі адмоўныя - саскоквае.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць