Ад рэдакцыі1212

Гэта так проста — а падтрымаеце сваіх. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу

Беларусы, якія працуюць у Польшчы або Літве — незалежна ад грамадзянства, — пры падачы абавязковай падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,2—1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый. Падрыхтавалі для вас падрабязную інструкцыю, як падтрымаць «Нашу Ніву» ці іншыя важныя беларускія справы, не патраціўшы пры гэтым ані цэнта.

Польшча (інструкцыя для Літвы ніжэй)

Падатковыя рэзідэнты Польшчы абавязаны штогадова падаваць падатковыя дэкларацыі — РІТ з 15 лютага па 30 красавіка. Аднак чым раней вы гэта зробіце, тым раней атрымаеце частку падатку, сплачанага за вас працадаўцам. 

Каб гэта зрабіць, неабходна зайсці на сайт podatki.gov.pl.

Сайт даступны на трох мовах: польскай, англійскай і ўкраінскай. Пасля аўтарызацыі вы трапіце на epit.podatki.gov.pl, сістэма прапануе вам запоўніць неабходную форму. 

Для пачатку падачы дэкларацыі трэба націснуць на Złóż PIT. 

Падчас запаўнення дэкларацыі галоўнае — не прапусціць пункт «1,5% podatku dla OPP» (перадача 1,5% падатку, які падлягае выплаце грамадскай арганізацыі). 

У полі «numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 0000507234 — ён адпавядае польскаму фонду-партнёру FaniMani, які дапамагае «Нашай Ніве» сабраць адсотак ад падатку.

Далей у полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» трэба ўвесці лічбы 82197 — гэта наш ўнікальны нумар арганізацыі ў сістэме FaniMani.

Тут трэба быць максімальна пільнымі, бо калі вы не ўвядзеце гэтыя лічбы, сістэма FaniMani не будзе ведаць, якой арганізацыі пералічылі грошы.

Пасля пастаўце птушачку «Wyrażam zgodę» (згодзен) і націсніце кнопку «Zatwierdź» (зацвердзіць). Далей працягвайце запаўняць дэкларацыю і адпраўце яе ў канцы, калі ўсё гатова.

Літва

Для падачы абавязковай падатковай дэкларацыі ў Літве трэба зайсці ў сістэму электроннага падатковага дэкларавання EDS, і там націснуць на «Prisijungti prie EDS».

Далей трэба абраць сістэму, праз якую вы будзеце праходзіць аўтарызацыю ў сістэму EDS. 

У нашым прыкладзе гэта будзе зроблена праз Swedbank, дзе можна абраць рускую мову для інтэрфейсу. 

Пасля праходжання аўтарызацыі ў Э-паслугах трэба выбраць раздзел VMI і націснуць «увайсці».

Пасля гэтага вы трапляеце ў партал EDS, дзе і будзе адбывацца запаўненне дэкларацыі. 

Каб прыступіць да яе запаўнення, неабходна націснуць на выяву глобуса. 

Гэтая старонка даступная толькі на літоўскай, але далей мову інтэрфейсу можна змяніць на рускую. 

Калі вы ўжо маеце літоўскі ДНЖ з 2025 года ці раней і пры гэтым працуеце ў літоўскай кампаніі, то для падатковай вы ў любым выпадку лічыцеся пастаянным жыхаром. 

Далей вы па тэксце запаўняеце дэкларацыю, адказваючы на пытанні. 

Пасля таго, як вы адкажаце на ўсе пытанні, сістэма прапануе вам сфармаваць і падаць дэкларацыю, пасля чаго вы ўбачыце суму, якую вам павінна вярнуць дзяржава, або суму, якую вы мусіце даплаціць. 

«Я хачу падтрымаць!»

Ніжэй будзе радок, дзе напісана, што ў вас ёсць магчымасць размеркаваць частку падаходнага падатку. 

Там трэба націснуць на «Я хачу падтрымаць». 

На гэтым этапе трэба націснуць на «Я хочу поддержать»

Далей інтэрфейс будзе толькі на літоўскай, але разабрацца будзе нескладана. Каб працягнуць запаўненне, на старонцы EDS трэба зноў націснуць на значок глобуса. 

(Важна, калі раптам у вас не атрымалася перайсці далей, націснуўшы на «Я хочу поддержать», то перайдзіце па гэтай спасылцы і працягвайце падачу). 

Націскаем на глобуc і праходзім далей

На наступным кроку націсніце «Pradėti» (Пачаць).

У радок пошуку трэба ўвесці код арганізацыі, якую вы хочаце падтрымаць, пералічыўшы 1,2% ад сумы ўжо сплачанага падаходнага падатку.

Нумар «Нашай Нівы» — 305965367. Пасля ўводу кода нашай арганізацыі ў вас з'явіцца назва нашай юрыдычнай асобы ў Літве — Viešoji įstaiga «Nasha Niva Fund».

Абраўшы ў спісе «Нашу Ніву» (Viešoji įstaiga «Nasha Niva Fund»), націскаем на «Testi» (Працягнуць).

На наступным кроку ў радку «Mokesčio dalies dydis (procentais)» (Памер падатковай часткі (у працэнтах)) вы ўводзіце лічбы 1,2.

Затым націскаеце на «lšsaugoti» (Захаваць). 

Пасля трэба яшчэ раз пацвердзіць ваш выбар і націснуць на «Taip, teisingi» (Так, слушна). 

Далей у вас спытаюць, ці хочаце вы адправіць запыт, на што вы націскаеце на «Formuoti prašyma» (Аформіць заяўку). 

На фінальным этапе вам трэба будзе яшчэ двойчы націснуць на «Pateikti» (Падаць). Спачатку ў левым ніжнім куце, а пасля ва ўсплываючым акенцы.

Такім простым і цалкам бясплатным для вас чынам вы можаце падтрымаць «Нашу Ніву» — бастыён беларушчыны і крыніцу інфармацыі для ўсіх нашых, і тут, і там.

Каментары12

  • Австрияк
    17.02.2026
    Зрабіў, хоць і пічаў, што не зраблю, гдежзячы на тое як вы сябе паводзіце, але іншага бастыёну ў нас няма! Заклікаю ўсіх!
  • Васіль
    17.02.2026
    Няма ў мяне пэўнасці што падаткавыя дэклярацыі тыя не апынуцца ў непатрэбных руках, а для Беларусі такое ахвяраваньне будзе сьведчаньнем фінансаваньня "экстрэмісцкага фармаваньня", з адпаведнай крымінальнай справай. Калі літоўскія і польскія службы ў свой час Бяляцкага зьвесткі здалі, то што уж тут казаць пра звычайных людзей. Варта рабіць хіба толькі тым, хто Беларусь у агляднай пэрспэктыве не наведвае, не мае там маёмасьці, сваякоў.
  • Чытач
    17.02.2026
    Не! У тым ліку за тое, што цэнзура ўсё мацнейшая.

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць