Грамадства1111

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую

У асноўнай праграме Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы 14 лютага ўпершыню прайшла панэльная дыскусія, цалкам прысвечаная нашай краіне — «Беларусь — у цэнтры ўвагі». Удзел у ёй прынялі лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс. Ключавыя моманты гэтай дыскусіі пераказала выданне «Люстэрка».

Падчас дыскусіі. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

У дыскусіі асноўнай праграмы Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы «Беларусь — у цэнтры ўвагі» прынялі ўдзел лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская, міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс і амерыканскі сенатар Пітэр Уэлч. Мадэравала сустрэчу дырэктарка Цэнтра ўсходнееўрапейскіх і міжнародных даследаванняў Гвендалін Засэ.

Пра «гандаль людзьмі» і спробы раскалоць дэмсілы

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што вызваленне часткі палітвязняў — гэта вынік ціску Захаду, а не гуманізму Аляксандра Лукашэнкі. Яна перасцерагла заходніх партнёраў ад успрымання гэтых крокаў як нагоды для зняцця санкцый або нармалізацыі адносін.

«Важна падкрэсліць, што ўсе гэтыя вызваленні былі б немагчымыя без моцнай і прынцыповай пазіцыі Еўрапейскага саюза. Калі Лукашэнка вызваляе людзей, то не таму, што ён раптам стаў гуманным, а таму што ўся гэтая санкцыйная палітыка, палітыка ізаляцыі і непрызнання працуе ў гэты момант.

Гуманітарны трэк не роўны нармалізацыі сітуацыі, прызнанню або легітымізацыі Лукашэнкі. Мы павінны падзяляць гэтыя трэкі, таму што пакуль Лукашэнка гандлюе людзьмі, у краіне няма ніякіх змен. Ён той жа нелегітымны чалавек, які захапіў уладу, таму ён працягвае рэпрэсіі ў краіне і чыніць транснацыянальныя рэпрэсіі», — падкрэсліла лідарка беларускіх дэмсіл.

Ціханоўская таксама пракаментавала вызваленне знакавых лідараў пратэсту, такіх як Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка. На яе думку, улады хацелі б выкарыстаць гэта для спробы ўнесці разлад у дэмакратычныя сілы.

«Мы бачым гэтыя наратывы рэжыму: як раскалоць нас, падзяліць, трансфармаваць нас у свайго роду «расійскую апазіцыю», дзе так шмат груп, якія канкуруюць адна з адной. І мая задача — захаваць адзінства нашых дэмакратычных сіл. Мы пабудавалі альтэрнатыўныя інстытуты ўлады, якія працуюць даволі эфектыўна, таму мы знаходзімся ў пастаяннай камунікацыі з усімі людзьмі, якія былі вызваленыя […]. Мы робім гэта, каб захаваць нашы аб’яднаныя наратывы, хоць, вядома, тактыкі могуць быць рознымі».

Літва: Беларусь як «задні двор для гаражнага распродажу»

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што Вільня не мае ілюзій наконт рэжыму Лукашэнкі. Ён адзначыў, што Беларусь за апошнія гады страціла рэшткі суверэнітэту, стаўшы плацдармам для расійскай агрэсіі і размяшчэння ядзернай зброі.

Будрыс рэзка выказаўся пра ідэю далучэння афіцыйнага Мінска па запрашэнні ЗША да «Рады міру».

«Гэта была, я б сказаў, няўдалая прапанова. У нас ёсць лідар [Лукашэнка], на якога мы ў Літве накіравалі [матэрыялы] ў Міжнародны крымінальны суд за злачынствы супраць правоў чалавека праз дэпартацыю людзей. Мы таксама накіравалі іх у Міжнародны суд ААН за інструменталізацыю міграцыі супраць нас. І бачыць яго ў любой арганізацыі або фармаванні, у назве якога ёсць слова «мір» — гэта сапраўды ўскладняе нашы меркаванні наконт таго, каб таксама быць часткай гэтага […] Я не бачу, што Беларусь можа быць актарам або нейкай краінай, якая мае там права голасу. Я бачу Беларусь як задні двор для гаражнага распродажу расіян».

Пры гэтым літоўскі міністр запэўніў, што яго краіна працягне падымаць тэму Беларусі на міжнародным узроўні, каб не дапусціць нармалізацыі адносін з дыктатурай.

«Я думаю, мы павінны працягваць тое, што мы ўжо робім. Фінансавая і палітычная падтрымка апазіцыі, арганізацый — гэта першае. Па-другое, мы павінны працягваць нашы намаганні, каб трымаць гэтае пытанне высока ў палітычным парадку дня. Гэта няпроста, калі вакол адбываецца столькі ўзрушэнняў. […] І трэцяе: мы павінны таксама прадставіць альтэрнатыву для Беларусі, якую мы можам сумеснымі намаганнямі стварыць для беларускага грамадства».

Офіс у Варшаве і сустрэча з Зяленскім

Святлана Ціханоўская праясніла сітуацыю з пераездам часткі сваёй каманды ў Польшчу. Яна адзначыла, што гэта не азначае закрыцця прадстаўніцтва ў Літве.

«З пункту гледжання працы Офіса Святланы Ціханоўскай нічога не змянілася, мы проста пашырылі нашу прысутнасць у Варшаве. Наш офіс застаўся ў Вільні — палова маёй каманды працягвае працаваць там. Некаторыя людзі будуць рэлакаваныя ў Варшаву, [так як] у Польшчы значна больш [беларускіх] грамадзянскіх груп, медыя і нам трэба мець больш прысутнасці там. Літва і Польшча — найбольш стратэгічна важныя краіны для Беларусі, і менавіта таму гэтая пастанова была прынятая».

Лідарка дэмсіл таксама пракаментавала сваю нядаўнюю сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, назваўшы яе важным сігналам.

«Сустрэча і мой візіт у Кіеў, які будзе пасля яе, — гэта выразны сігнал Кіева пра тое, які бок ён абраў. Што ён не збіраецца прабачаць Лукашэнку або забываць яго злачынствы. Што ён выбірае свабодную дэмакратычную Беларусь і верыць у дэмакратычныя сілы [Беларусі]».

Каментары11

  • Гедройць
    14.02.2026
    >"Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую"

    Вельмі прыемна чуць гэтую мысль на такім высокім узроўні. Трэба, каб як мага больш людзей гэта зразумела.

    Толькі ўдумайцеся, офіс выгналі з Вільні, гістэрылі пра пагрозу "ліцьвінізма", а тым часам там жыве амаль што ўвесь "бамонд" расейскай фээсбэшнай "апазыцыі": Мілоў, Майкл Накі, Волкаў, Шэндэровіч, Гудкоў.
    Рэулярна прыязджаюць ўдава Навальнага, Хадаркоўскі, Чычваркін, Яшын і г.д. на так званы шабаш "Форум свободной России".
    Ругіненэ ручку Калесьнікавай паціскала вось нядаўна...
  • бред
    14.02.2026
    "Важно подчеркнуть, что все эти освобождения были бы невозможны без сильной и принципиальной позиции Европейского союза."


    Сколько было освобождений за все годы действия "сильной и принципиальной позиции Европейского союза."?! Начались лишь тогда, когда делом занялся Трамп и предложил режиму "пряник", а ЕС мог бы еще -цать лет безрезультатно размахивать кнутом.
  • Ха-ха
    14.02.2026
    Гедройць, а што Гудкоў? Ён жа ФСБшнік, а не нейкі там "ліцьвініст". ФСБшніку Гудкову у Летуве "зялёны свет".

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць