Здарэнні

У расійскім Омску асудзілі двух падлеткаў па справе аб падпале верталёта Мі-8 — ім далі па сем гадоў калоніі і гіганцкі штраф

Падлеткаў абавязалі выплаціць шкоду 668 мільёнаў расійскіх рублёў (па 8,7 млн даляраў), паведамляе ТАСС.

Фота: Baza

2‑і Усходні Акруговы вайсковы суд прысудзіў двух падлеткаў да сямі і сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі паводле справы аб падпале верталёта Мі-8 на тэрыторыі вайсковага аэрадрома ў Омску.

Падлеткаў прызналі вінаватымі ва ўчыненні тэракту па папярэдняй змове. Да паўналецця іх будуць утрымліваць у выхаваўчай калоніі, а затым перавядуць у калонію агульнага рэжыму.

Следства лічыць, што ў верасні 2024 года падлеткі праніклі на тэрыторыю аэрадрома «Омск-Паўночны» і падпалілі верталёт з дапамогай самаробнай запальнай сумесі. На працягу сутак іх затрымалі. 

Паводле звестак ФСБ, на допыце падлеткі заявілі, што невядомы ў мэсэнджары прапанаваў ім 20 тысяч даляраў за падпал. Сцвярджаецца, што пасля гэтага яны адправілі куратару відэа з падпалам у якасці справаздачы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт29

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць