Грамадства66

Разжалаваны дэкан з юрфака БДУ Шыдлоўскі знайшоўся ў нечаканым месцы

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт БДУ Андрэй Шыдлоўскі, які аддаў універсітэту 27 год жыцця (але ўзляцеў толькі пасля палітычных чыстак у 2021-м) і быў ціха выстаўлены за вароты праз падазрэнні ў карупцыі, адшукаў новую работу — у дарожна-будаўнічым трэсце. 

декан юрфака Андрей Шидловский
Андрэй Шыдлоўскі. Фота: юрфак БДУ

Прозвішча Андрэя Шыдлоўскага з'явілася на сайце мінскага Дарожна-будаўнічага трэста №5.

Кампанія ўваходзіць у холдынг «Белаўтадор», займаецца будаўніцтвам дарог і шмат гадоў стабільна стратная. У трэсце станам на пачатак 2026 года працуюць 606 чалавек — у 2021 было 780.

Андрэй Шыдлоўскі з жонкай у мінулым жыцці.

Андрэй Шыдлоўскі стаў там намеснікам дырэктара па юрыдычных пытаннях.

З ягоным прыходам колькасць супрацоўнікаў арганізацыі, якія маюць другую ступень вышэйшай адукацыі, вырасла мінімум на 15% паводле ўнутранай статыстыкі. 

Фота новага менеджара яшчэ не загрузілі на сайт арганізацыі, таму можна зрабіць выснову, што ўладкаваны Шыдлоўскі нядаўна. Прынамсі пару месяцаў сядзеў без работы пасля сваёй бясслаўнай адстаўкі з юрыдычнага факультэта БДУ — без урачыстага развітання і без кветак.

Нагадаем, мінімум са снежня 2025‑га Андрэй Шыдлоўскі не дэкан юрыдычнага факультэта БДУ, які ўзначаліў у разгар палітычных чыстак у 2021-м. 

Ціха зняты, Шыдлоўскі таксама вылецеў з акадэмічнай сферы, у якой працаваў усё дарослае жыццё.

Па меркаванні, прынятым на самім юрыдычным факультэце, кар'ера дэкана-даносчыка скончылася ў моманце, калі на яго ўласныя фінансавыя эксперыменты з бухгалтэрыяй факультэта данеслі пакрыўджаныя.

Чытайце таксама: «Атачыў сябе даносчыкамі». Расказваем пра дэкана юрфака БДУ, са студэнтам якога двойчы запісалі відэа ў духу сілавікоў

*** 

Андрэй Шыдлоўскі ў 1998 годзе з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт БДУ, у 2002‑м абараніў дысертацыю на тэму «Інстытут прызначэння пакарання ў крымінальным праве Рэспублікі Беларусь: сістэмна-функцыянальны аналіз».

Доўгі час Шыдлоўскі быў намеснікам дэкана юрфака БДУ па вучэбна-выхаваўчай частцы (з 2006‑га да 2020-га). Пасля год займаў пасаду першага намесніка дырэктара Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ. А ў верасні 2021‑га вярнуўся на юрфак, ужо дэканам. Ён замяніў Таццяну Міхалёву, якая хоць і ўдзельнічала ў рэпрэсіях супраць студэнтаў, але не шчыравала ў гэтым.

Каментары6

  • Дзяздзька
    18.02.2026
    Нормально, сработаются с руководством. Там все такие взяточники-казнокрады.
  • Хм
    18.02.2026
    У нейкім расейскім кіно герой мыслена прымерваў суразмоўцам ярмолку для выяўлення жыдоў. Дык вось я заўважыў, што вылюдкам, як гэны з артыкула, выдатна пасуе ўяўная мянтоўская фуражка. Такая, з гіганцкім верхам, як у пеўня.
  • Длинный нос
    18.02.2026
    А почему доносчик? Сигналист, вокер, нужно быть в тренде!

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта50

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта50

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць