Грамадства33

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка

Пры пакуль невядомых абставінах пасаду страціў Андрэй Шыдлоўскі, вядомы сваёй роляй у ідэалагічных чыстках на факультэце. 

На сайце юрфака БДУ 9 снежня з'явілася навіна аб выніках прававога турніру для школьнікаў «Сіла закона». 

У пераліку сяброў журы і ганаровых гасцей ёсць імя Андрэя Шыдлоўскага.

Андрэй Шыдлоўскі, былы дэкан юрфака БДУ

Ён меўся б быць падпісаны дэканам юрыдычнага факультэта БДУ, але не — Шыдлоўскі прадстаўлены проста як «намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт». 

Са старонкі дэканата прозвішча Шыдлоўскага таксама знікла. Цяпер, калі верыць сайту юрфака, пасада вакантная. Яшчэ ў лістападзе Шыдлоўскі быў дэканам.

Скрыншот: law.bsu.by

Прычыны пераводу Шыдлоўскага ў звычайныя выкладчыкі пакуль невядомыя. 

Шыдлоўскі ўзначаліў юрфак БДУ у 2021 годзе і запомніўся студэнтам і выкладчыкам як чалавек, які атачыў сябе стукачамі і быў пастаўлены з мэтай вычысціць вальнадумства ў кузніцы кадраў для сілавых ведамстваў.

*** 

Андрэй Шыдлоўскі ў 1998 годзе з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт БДУ, у 2002‑м абараніў дысертацыю на тэму «Інстытут прызначэння пакарання ў крымінальным праве Рэспублікі Беларусь: сістэмна-функцыянальны аналіз».

Доўгі час Шыдлоўскі быў намеснікам дэкана юрфака БДУ па вучэбна-выхаваўчай частцы (з 2006‑га па 2020-ы). Пасля год займаў пасаду першага намесніка дырэктара Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ. А ў верасні 2021‑га вярнуўся на юрфак, ужо дэканам. Ён змяніў Таццяну Міхалёву, якая хоць і ўдзельнічала ў рэпрэсіях супраць студэнтаў, але не шчыравала ў гэтым.

Каментары3

  • Санта Бэрримор
    13.12.2025
    Крыс никто не любит.
  • Время Попкорн
    13.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • работал там
    19.02.2026
    премии крысил. С друзьями делился, при нем много простых ребят кто там работал пострадали - зп 600-750 р была. С Шабановым дружбу водил

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць