Грамадства33

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек

«Белпол» атрымаў унутраны міліцэйскі дакумент пра статыстыку злачыннасці ў Віцебскай вобласці ў 2025 годзе. Лічбы па несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у зачышчанай ад праяў актыўнасці краіне аказаліся нечаканымі.

Фота: vsmu.by

«Планамерная праца дазволіла скараціць колькасць крымінальных дзеянняў, учыненых у грамадскіх месцах», — справаздачыцца віцебская абласная міліцыя.

Паводле яе статыстыкі, да нябачнай знізілася колькасць несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у вобласці — з 204 да 58.

Нягледзячы на такое чатырохразовае падзенне саміх «несанкцыянаваных» мерапрыемстваў, міліцыя нечакана адзначыла рост колькасці іх удзельнікаў — з 204 да 357 чалавек.

Аказалася, што статыстыку міліцыі паламалі шры-ланкійцы, якія без дазволу беларускіх уладаў адзначалі Новы год. У свяце прынялі ўдзел каля 300 чалавек.

Як вынікае са статыстыкі за 2024 год, у кожным з 204 несанкцыянаваных «масавых» мерапрыемстваў тады удзельнічаў 1 чалавек.

Каментары3

  • М
    19.02.2026
    у кожным з 204 несанкцыянаваных «масавых» мерапрыемстваў тады удзельнічаў 1 чалавек
    _____
    Ламіліся ў кватэры і / ці хапалі на вуліцы
  • Барадзед
    19.02.2026
    Может витебчане перестали обссыкать советские памятники, потому что до этого обссыкали.
  • законы
    19.02.2026
    М, Пікет лічыцца масавым мерапрыемствам, ў тым ліку і ў інтэрнэце. Што рэжым лічыць пікетам? Аватарка з бчб у сацсетках - пікет. Сімволіка на вопратке - пікет. Мент зазірнуў у тэлефон і убачыў Пагоню на застаўцы - пікет. Ну вось і набралі 200 чалавек.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў9

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў9

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць