Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў
Мужчына ў сацсетках расказаў, што сілавікі праследуюць яго сям’ю за лайк 10‑гадовай даўніны — 2016 года. Цяпер праўладныя каналы напісалі пра затрыманне яго жонкі.

Паводле слоў мужчыны, які скардзіўся ў сацсетках на ціск з боку сілавікоў, адзіны лайк у сацсетцы «Аднакласнікі» быў пастаўлены пад фота Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў 2016 годзе.
Мужчына кажа, што не ведае, скуль той лайк — ноўтбук заўсёды быў адкрыты, і кнопку «клас» магло выпадкова націснуць дзіця, якому на той момант было ўсяго 5—6 гадоў.
Аднак сілавікоў довады пра ўзрост і выпадковасць не спынілі. Яны адказалі, распавядае мужчына, што і дзіця пасля паўналецця могуць прыцягнуць да адказнасці.
Цяпер тэлеграм-канал сілавікоў напісаў, што жонка мужчыны затрыманая і знаходзіцца ў ІЧУ — там яна чакае суда паводле адміністрацыйны справы. Сцвярджаецца, што ў жанчыны знайшлі «экстрэмісцкія падпіскі».
«Упэўненыя, гісторыя не скончаная», — пагражаюць сілавікі.
Мужчына распавядаў у роліках, што яго жонка працуе ў таксі, а таксама што яны выхоўваюць прыёмных дзяцей. Дзяцей пагражаюць адабраць.
Каментары
Але ж такія як вы, працуюць супраць Пазьняка і нацыянальных сіл.
І яшчэ Пазьняк працуе над стварэннем Беларускай Вызвольнай Арміі, каб вызваліць народ ад прамаскоўскага рэжыма Лукашэнкі.