Грамадства22

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі

Наведвальнікі алкамаркетаў днямі заўважылі ў крамах паведамленні пра тое, што з 1 красавіка ў іх прыпыняць рознічны гандаль соладавым півам з недружалюбных краін. Гэта звязана з патрабаваннем заканадаўства, якое ўступае ў сілу, піша Office Life. 

Што адбылося

У сацсетках з’явіліся фатаграфіі аб’яў з крам рытэйлера «Сем пятніц». У іх сказана, што з 1 красавіка 2026 года будзе прыпынены рознічны гандаль півам соладавым з недружалюбных краін да моманту яго маркіроўкі спецыяльнымі кантрольнымі знакамі.

Што ўсё гэта значыць

Яшчэ 1 студзеня 2026 года была апублікавана пастанова ўрада «Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры». Дакумент на два гады працягвае тэрмін дзеяння забароны на ўвоз і рэалізацыю ў нашай краіне некаторых тавараў з недружалюбных краін. Пры гэтым па піве была адтэрміноўка да 1 красавіка 2026 года, за выключэннем тавараў з Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі, па якіх забарона на ўвоз гэтага напою дзейнічае з 2024 года.

З 1 красавіка забарону пашыраць на іншыя дзяржавы са спіса недружалюбных. Пад такімі краінамі, у прыватнасці, разумеюць Аўстралію, дзяржавы ЕС, Вялікабрытанію і Паўночную Ірландыю.

Паводле патрабаванняў закона, усё соладавае піва, якое ўжо ўвезлі ў Беларусь з гэтых краін, канфіскоўваць не будуць. Аднак, каб прадаць рэшткі, рытэйлерам трэба нанесці на бутэлькі спецыяльную маркіроўку. Без яе прадаваць нельга. На гэта патрэбны час. Таму крамы загадзя папярэджваюць сваіх наведвальнікаў.

Што будзе далей

З 1 красавіка гандаль павінен прыпыніць продаж імпартнага соладавага піва з недружалюбных краін.

Да 7 красавіка крамам трэба правесці інвентарызацыю яго рэшткаў і аформіць спецыяльны інвентарызацыйны вопіс, пасля чаго на працягу пяці рабочых дзён перадаць два яго экзэмпляры ў падатковую па месцы пастаноўкі на ўлік.

Да 31 мая трэба нанесці спецыяльную маркіроўку на рэшткі соладавага піва.

Далей піва можна будзе зноў прадаваць. Пры гэтым, калі яно ўпакавана ў адкрытую спажывецкую ўпакоўку, рэалізаваць яго можна будзе на працягу 60 дзён з даты правядзення інвентарызацыі.

Што тычыцца далейшых паставак соладавага піва з недружалюбных краін, то яго ўвоз у нашу краіну для продажу трапляе пад забарону. Яна будзе дзейнічаць да 2027 года. Пры гэтым урад можа адмяніць яе раней.

Каментары2

  • Ёсік
    12.03.2026
    Піце дружалюбные расейскія сцакі
  • Žvir
    12.03.2026
    Ёсік, dy heta tolki nahoda, nasamreč aby dać svaim navarycca.
    Vuń, u Breście brovar ačuniaŭ, patrebna prastora na rynku... U takich pytanniach - šukajcie nahodu ŭ hrašach, i tolki.
    Jašče b viedać, chto z tych biełaruskich brovaraŭ vierški zdymaje...

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы9

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць