Грамадства66

«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры

Аўтарка роліка абурылася тым, што дзеці, якія прыйшлі паглядзець на жывёл, бачаць «бойню». Паводле яе слоў, усе былі ў шоку і адразу адводзілі малых ад вальера. Гісторыю заўважыў «МагілёўАнлайн».

«Гэта жах!» — кажа жыхарка Магілёва, якая падзялілася відэа ў Threads. Яна падпісала яго так: «Людзі прыводзяць дзяцей у заасад, каб глядзець на жывёл. Замест гэтага мы бачым што? — Адарваная галава і сыты побач воўк». 

Высветлілася, што гісторыя адбылася ў Магілёўскім заасадзе ў Буйнічах. 

Нехта заўважыў, што лепш наогул не хадзіць у «падобныя нізкагатунковыя заапаркі». Ды і ў цэлым яны, як і цыркі — месцы пакут жывёл. Таму няхай не дзівяцца адарваным галовам.

Але большасць заступілася за ваўка і дырэкцыю. «Думаю, ён быў абсалютна шчаслівы атрымаць такую цацку». І ў звярынцы людзі прыходзяць «якраз для таго, каб паглядзець на сапраўдных жывёл». «Калі баіцеся за сваё дзіцятка, то няхай глядзіць мульцікі, дзе поні ядуць вясёлку і какаюць матылькамі», — напісаў карыстальнік Threads.

«Там павінна талерка з вілкай быць?» — задала рытарычнае пытанне адна жанчына.

«Сапраўды, ваўкі ж кветачкі ядуць. Якія далікатныя ўсе сталі», — дадала другая.

Некаторыя звярнулі ўвагу, што галоўны аб'ект тут — зусім не галава казулі ці воўк, а вальер: «Ён вас у стан шоку не ўводзіць?»

Выданне звязалася з загадчыкам Магілёўскага заасада Іванам Ніжнікавым. Той адказаў, што ваўкоў кормяць менавіта так. Прычым не толькі ў Магілёве, а ва ўсіх заапарках свету.

«Драпежнай жывёле абавязкова патрэбна кроў», — кажа суразмоўца. І яны яе атрымліваюць рознымі спосабамі. Адкуль бяруць ахвяр?

«Казуль забіраем з ДТЗ, робім аналізы і даем жывёлам — гэта дазволена. Часам рассякаем галовы, часам не, — патлумачыў загадчык. — А як карміць, хлебам хіба, або сабачым кормам ваўка? Проста, магчыма, супрацоўніцы не паспелі прыбраць». Ласі, алені і дзікі, якія трапілі пад колы, таксама ідуць на харчаванне пастаяльцаў заасада, «каб не выкідваць». І гэта, як тут лічаць, нармальна.

Часам рацыён драпежнікаў разбаўляюць галовамі і лапамі курэй, субпрадуктамі, а то і трусамі з марскімі свінкамі. Іх персанал спецыяльна вырошчвае для гэтых мэтаў на сваёй тэрыторыі.

Каментары6

  • Суповой пакетик
    05.05.2026
    Тот, кто считает зоосад в Буйничах "второсортным", явно имеет второсортное представление об этом мире - и к тому же оное представление еще и не первой свежести. Впрочем, все поправимо. В этом зоосаду, судя по объявлениям на входе, есть вакансии. Всегда можно пойти, занять их - и личным трудом исправить ситуацию.
  • Хватит растить лицемеров
    05.05.2026
    Красненько, Ага, и жрать на обед какую-нибудь котлету, не задумываясь о ее происхождении, тоже норм.
  • Максим Дизайнер
    05.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць