Грамадства33

У Гродне падлеткі пужалі жыхароў цацачнай зброяй з даху

Гродзенская міліцыя паведаміла пра падлеткаў, якія залезлі на дах шматпавярховіка і імітавалі адтуль «стральбу» з прадмета, падобнага на пісталет.

Інцыдэнт адбыўся на Індурскай шашы, 4/2. Інфармацыя пра гэта спачатку з’явілася ў інтэрнэце і выклікала рэзананс, а пасля таго да яе падключыліся і сілавікі.

Прыкладна праз гадзіну пасля прыезду на месца яны ўстанавілі, што ўдзельнікамі забавы былі пяць падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Высветлілася, што «зброя», якой яны карысталіся, была цацкай. Па словах падлеткаў, яны ўвогуле і не цэліліся ў людзей, а проста забаўляліся і хацелі паглядзець горад з вышыні.

Цяпер па гэтай справе праводзіцца праверка. Паколькі доступ на дах быў не закрыты, то асобна разглядаецца пытанне пра бяспеку будынка і магчымыя парушэнні.

Міліцыя заклікае бацькоў больш уважліва сачыць за вольным часам дзяцей і тлумачыць ім правілы бяспекі, каб пазбягаць падобных сітуацый у будучыні.

Каментары3

  • Ігар Лямеш
    05.05.2026
    ОК. Зайду да сп. ИП Дикуна, пагляджу на "это детское". Прывет г-ну Ляльковскому з аховы кампаніі "Титан". Гавораць ён змяніў месца працы. Крама сп. Дикуна была вядомая г-ну Ляльковскому. Спадзяюся аўтамат "За деда" з георгіеўскай стужкаю і пісталецік "За Родину" з алтайскага кедра у поўнай бяспецы?

    Аднаго я не змог зразумець у сп. Дикуна - якое дачыненне вывеска "Байкальские травы" мела да алтайскіх, уласна кажучы, траў?!
  • 453543
    05.05.2026
    А чаго мы чакалi. Па усiм расiйскiм каналам, якiх у нас большасць, iдзе агрэсiуная прапаганда вайны. Якая тут дзiцячая псiхiка вытрымае?
    Гэта яшчэ добра, што у нас, акрамя пенсiянерау, практычна нiхто TV не глядзiць.
  • Ігар Лямеш
    06.05.2026
    453543, памыляецеся. Першы паверх налева, былая кватэра забітага у 90-я Міхаіла Басько. Хто там пенсіянер?

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць