Свет1313

Літоўскі дзеяч пагражаў выслаць Ціханоўскіх у Мінск. А ў выніку ўцёк у Беларусь сам

Не раз судзімы, у тым ліку за гвалт і фінансавыя злачынствы, літовец Антанас Кандротас-Цэлафанас паехаў у Беларусь. Ён ужо даў інтэрв'ю прапагандыстам. 

«Істэрыя ў Літве»: вядомы літоўскі палітык Антанас Кандротас прыехаў у Беларусь і распавёў усю праўду пра цкаванне на радзіме» — так назвалі гутарку на Беларусь-4. 

Кандротас-Цэлафанас расказаў пра гаротнае становішча ў Літве, катастрафічныя наступствы ад санкцый супраць Беларусі, і вядома, што Літве не хапае лукашэнкаўскай дыктатуры. 

«У Беларусі выратаваўся ад пераследу яшчэ адзін палітычны ўцякач з Прыбалтыкі», — заяўляюць прапагандысты. 

Яны пішуць, што Кандротаса «эвакуявалі» з Літвы. «Кандротасу ўдалося эвакуявацца з «райскага саду». У Беларусі свабодны чалавек даў сваё першае інтэрв'ю без цэнзуры і аглядкі», — нагнятаюць яны. 

Кандротаса-Цэлафанаса судзілі за цэлы шэраг крымінальных і адміністрацыйных правапарушэнняў.

Яго крымінальная біяграфія ўключае фінансавыя махінацыі, а таксама неаднаразовыя выпадкі хуліганства і гвалту, сярод якіх напад на грамадскага актывіста ў публічным месцы. Асобны пласт судовых спраў тычыцца распальвання нянавісці і публічных абраз на адрас палітыкаў і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

Кандротас выступаў супраць беларусаў у Літве, абражаў Ціханоўскіх, Сяргея абазваў «бульбашом», прапанаваў яму пакінуць Літву разам з жонкай. Пагражаў таксама «ўпакаваць» абаіх лідараў апазіцыі і на экспрэсе выслаць у Мінск.

На момант уцёкаў у Беларусь Кандротас меў прысуд да рэальнага зняволення, які яшчэ не ўступіў у законную сілу праз працэсы апеляцыі. Гэта справа аб беспарадках каля Сейма ў 2021 годзе. 

У дачыненні да Кандротаса-Цэлафанаса дзейнічае мера стрымання — пісьмовае абавязацельства не пакідаць краіну. 

Каментары13

  • Дзікпікавіч
    05.05.2026
    Харошы эксперт у кампанію да Грышы, Шпакоўскаго, Дзярманта і іншых знатакоў пладова-ягадных
  • Axe
    05.05.2026
    Цалафанас пакетас паляцеў насустрач лепшаму жыцьцю )
  • Бывший политический заключённый
    05.05.2026
    "Свободный человек" и лукалэнд (бывшая Беларусь) - несовместимые понятия.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць