Гісторыя22

У Польшчы перавыдалі «Адвечным шляхам»

Выдавецтва «Полацкія лабірынты» перавыдала асобнай кнігай эсэ Ігната Канчэўскага «Адвечным шляхам», якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучыня» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч, піша Bellit.info.

Аўтар твора — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім ён стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія леглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя.

Твор публікуецца на беларускай мове ў сучаснай стылістычнай і арфаграфічнай рэдакцыі, з навукова-папулярнымі каментарыямі, каб зрабіць прачытанне даступнейшым носьбітам беларускай мовы ў нашыя дні.

Набыць кнігу можна праз пляцоўку Allegro.pl.

У 2023 годзе філасофскае эсэ Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага) «Адвечным шляхам» выйшла ў аўдыяфармаце.

Каментары2

  • Ня
    06.05.2026
    Госпадзі, папярэдні наклад ляжыць каменем у двух кнігарнях, 2 бясплатныя аўдыякнігі ў ютубе, электронныя версіі. Ізноў выдалі псеўдафіласоўскі жмых, аўтар якога перад смерцю кансультаваўся з індзійскім йогай пра перасяленне душ.
  • Gorliwy Litwin
    06.05.2026
    Ня, дзякуй за трапную даведку. Усе куміры сьвядомых спадароў такія сама пустыя і безвыніковыя, як і іх ідэі. Што працуе з ідэй гэтага Абдзіраловіча? "Паміж усходам і захадам"? абсалютна не, Белая Русь ужо 2 стагоддзі за жалезнай заслонай, канкрэтна з рускага боку. хаця і спрабуюць уседзець на 2 крэслах. Кааперацыя? не працуе яна ў белых русаў. Заміж кааператываў - прымусовыя калгасы. А зрабілі чарговую надзіманую Велічыню з гэтага Абдзіраловіча і носяцца з ім, крычаць "маем адвечны шлях". А шлях то насамрэч - за Рускім Караблём.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць