Культура

Выйшла кніга кулінарных рэцэптаў ад беларускіх літаратараў

У выдавецтве «Каўчэг» выйшла кніга «Па(д)шот. Кухня беларускіх літаратараў». Аўтарка-ўкладальніца Кацярына Барысенка сабрала 50 рэцэптаў ад беларускіх літаратараў і літаратарак, паведамляе bellit.info.

Кожны «аўтарскі» рэцэпт аздоблены ілюстрацыяй. Сярод тых, чые кулінарныя рэкамендацыі змешчаны ў кнізе, паэты і паэткі, пісьменнікі і пісьменніцы.

Так можна згатаваць «Мяса ўежнае, з грыбамі ды гароднінай» ад Таццяны Барысік, бабку ад Сяргея Харэўскага, салянку ад Сяргея Календы, печаную курыцу ад Алеся Камоцкага.

Таксама сярод «кухараў» кнігі можна знайсці імёны Франца Сіўко, Стася Карпава, Сірошкі Пістончыка, Уладзіміра Глазава, Андрэя Дудко і многіх іншых.

Адам Глобус, Кава па-караткевіцку

  • кава (арабіка) — 2 чайныя лыжкі з верхам
  • вада — 180—200 мл
  • чорны перац — 2 шт.
  • соль

У турку засыпаць дзве поўныя з каптуром лыжкі кавы. Да кавы дадаць два разрэзаныя напалам зерні чорнага перцу і некалькі драбочкаў солі з кончыка нажа. Усё заліць кіпнем, перамяшаць, а потым на маленечкім агні давесці да кіпення, каб шумок паўстаў, але не выліўся з туркі.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць