Свет33

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі ў сваім звароце, які зачыталі па дзяржаўным тэлебачанні, пералічыў усе страты сваёй сям'і пад амерыкана-ізраільскімі абстрэламі. Аказалася, што сярод загінулых была і ягоная жонка. 

Плакат з выявай аяталы Маджтабы Хаменеі, размешчаны на аўтамабілі іранскага спецназа ў Тэгеране. Фота: AP Photo/Vahid Salemi

«Я выказваю глыбокае спачуванне сем'ям пакутнікаў. Я падзяляю гэты досвед з вамі: акрамя бацькі, я страціў сваю дарагую і верную жонку, сваю адданую сястру разам з яе малым дзіцём, і мужа маёй другой сястры», — заявіў Маджтаба Хаменеі.

Звяртае на сябе ўвагу, што сярод пералічаных няма маці Маджтабы, Мансурэ Хаджастэ Багерзадэ, пра смерць якой у выніку атрыманых раненняў паведаміла іранскае выданне Sabereen News яшчэ 2 сакавіка.

Пасля таго прайшло 10 дзён, і 12 сакавіка іранскае агенцтва Fars паведаміла, што інфармацыя пра смерць жонкі ранейшага вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі была нібыта памылковай.

«У апошнія некалькі дзён пасля гібелі рэвалюцыйнага лідара некаторыя СМІ памылкова апублікавалі навіну пра гібель жонкі загінулага вялікага аяталы», — лаканічна паведаміла агенцтва.

Чаму з абвяржэннем гэтай інфармацыі цягнулі так доўга, не паведамляецца.

Каментары3

  • Рабiновiч
    12.03.2026
    А колькi у яго увогуле жонак? 10, 20, 50 ?
  • Говори правду.
    13.03.2026
    Она не погибла. Ее убили .
  • Говори правду.
    13.03.2026
    Рабiновiч, а сколько жен было у Трампа?

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць