Свет55

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць

Хаменеі ператварыў сваю безабароннасць у акт палітычнага і рэлігійнага пакутніцтва, перакананыя ў Маскве.

Алі Хаменеі. Фота: AP Photo / Vahid Salemi, File

Часопіс «Расія ў глабальнай палітыцы», у рэдакцыйны савет якога ўваходзяць міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў, у сераду апублікаваў калонку італьянскага палітолага Ігара Пелічыары «Расія ў Іране дзейнічае як ЗША ва Украіне?». У публікацыі сцвярджаецца, што расійская разведка папярэджвала Іран пра рашэнне ЗША нанесці ўдар па вярхоўным лідары краіны Алі Хаменеі, піша «Агенцтва».

У калонцы гаворыцца, што адносна смерці Хаменеі «ў Маскве існуе меркаванне, што яго прысутнасць у Тэгеране падчас нападу не была выпадковай».

Пелічыары піша, што «іранскі лідар вырашыў не хавацца, нягледзячы на папярэджанне расійскай разведкі, што рашэнне нанесці ўдар ужо прынята амерыканцамі ў снежні 2025 года». З-за гэтай «уцечкі», паводле слоў Пелічыары, ЗША давялося «адкласці аперацыю, першапачаткова запланаваную на сярэдзіну студзеня».

Хаменеі, як піша палітолаг, свядома ператварыў сваю безабароннасць у акт палітычнага і рэлігійнага пакутніцтва. 

Гібель аяталы, на думку Пелічыары, «стала фактарам згуртавання краіны вакол рэжыму». «Забойства Хаменеі, такім чынам, мела супрацьлеглы эфект у параўнанні з тым, якога дамагаліся Злучаныя Штаты, і гэта яшчэ больш умацавала ролю КВІР», — адзначаецца ў калонцы.

У вайне на Блізкім Усходзе Расія, паводле Пелічыары, «схільная падтрымліваць Іран метадамі, падобнымі да тых, якія Злучаныя Штаты выкарыстоўваюць для падтрымкі Украіны».

«Яны ўключаюць умацаванне існуючых напрамкаў палітычнага і разведвальнага супрацоўніцтва, а таксама пастаўкі зброі пры пазбяганні прамога ўдзелу ў вайне», — гаворыцца ў тэксце.

Цэнтральным элементам расійскай падтрымкі Пелічыары называе «значную прысутнасць расійскага персаналу на месцах, які, як паведамляецца, павялічыўся пасля атак у чэрвені мінулага года (напрыклад, эксплуатацыя складаных сістэм, такіх як С-400, патрабуе працяглых цыклаў навучання і высокаспецыялізаваных кадраў)».

«У выніку на іранскай тэрыторыі могуць неафіцыйна знаходзіцца расійскія аператары, у тым ліку вайскоўцы, якім даручана дапамагаць у кіраванні расійскімі тэхналагічнымі сістэмамі», — піша Пелічыары.

«Мяркуючы па некаторых дадзеных, у працэсе ўмацавання іранскай абароны ўдзельнічае і Кітай», — адзначае аўтар.

У завяршэнні калонкі Пелічыары выказвае сумневы ў «надзейнасці Амерыкі на перамовах». «Як ні парадаксальна, Трампа цяпер цяжэй зразумець, чым Джо Байдэна — гэта прама супрацьлеглае таму, у што верылі і на што спадзяваліся ў Маскве ўсяго некалькі месяцаў таму», — гаворыцца ў матэрыяле.

Фактаў, якія пацвярджаюць гэтыя сцвярджэнні, італьянскі палітолаг не прыводзіць.

Раней паведамлялася, што Расія перадае Ірану інфармацыю пра тое, як выкарыстоўваць беспілотнікі для ўдараў па амерыканскіх мэтах і краінах Персідскага заліва, а таксама дзеліцца з Тэгеранам перадавымі тактыкамі, якія прымяняліся на вайне ва Украіне. Акрамя таго, Іран у снежні заключыў з Расіяй сакрэтную здзелку на пастаўку сучасных ПЗРК «Вярба». Пры гэтым, як пісаў Bloomberg, Расія не спяшаецца пастаўляць Ірану сваё самае сучаснае абсталяванне, уключаючы комплексы С-400 і знішчальнікі Су-35.

Пелічыары — прафесар італьянскага Універсітэта Урбіна, а таксама запрошаны прафесар прыватнага Універсітэта Луіс у Рыме і Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве. У 2014 годзе ён быў прызначаны ганаровым консулам Расіі ў Балонні.

У сваіх публікацыях, у тым ліку на італьянскай мове, Пелічыары паўтарае тэзісы расійскай прапаганды — напрыклад, пра «праект «Украіна», задуманы ў Вашынгтоне задоўга да ўварвання як сродак стратэгічнага падрыву Масквы». Ён таксама называў падтрымку Украіны еўрапейскімі лідарамі «выкарыстаннем знешніх крызісаў як інструмента адцягнення ўвагі ад унутраных праблем».

Каментары5

  • ex
    12.03.2026
    Не факт что мёртв, может в Лондоне сидит, а может и гуляет по Лондону, так в чалме легко затеряться
  • Геніяльны правадыр
    12.03.2026
    Рыхтаваўся да вайны 40 год і зажмурыўся у першую гадзіну вайны.
  • Дрынька
    12.03.2026
    ex, які Лёндан - Растоў!

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе10

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць