Грамадства44

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?

Ці можа гэтай вясной павялічыцца колькасць надакучлівых і нават небяспечных насякомых, расказалі БелТА ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Старшая навуковая супрацоўніца лабараторыі паразіталогіі Дар’я Доўнар адзначыла, што колькасць мошак у першую чаргу залежыць ад надвор’я. Іх яйкі даволі ўстойлівыя да холаду, таму снежнае покрыва амаль не ўплывае на іх выжыванне — яны знаходзяцца ў рэках пад лёдам.

Калі вясной снег будзе раставаць хутка, узровень вады ў рэках падымецца і пачнецца працяглая паводка, могуць узнікнуць дадатковыя месцы для размнажэння мошак, і іх стане больш.

Развіццё камароў таксама звязана з тэмпературай паветра. Чым цяплейшая вясна, тым хутчэй яны праходзяць усе стадыі развіцця. Аднак рэзкія пахаладанні могуць запаволіць іх развіццё і нават знізіць колькасць.

Пакуль што, паводле спецыялістаў, ні камары, ні мошкі ў Беларусі яшчэ не актывізаваліся. Мошкі пачынаюць развівацца ў рэках толькі тады, калі вада награваецца прыкладна да васьмі градусаў. Зараз яе тэмпература складае каля чатырох—шасці градусаў, таму і камары, і мошкі знаходзяцца ў стане спакою. Выключэнне — падвальныя камары, якія могуць сустракацца на працягу ўсяго года.

Звычайна найбольшая актыўнасць гэтых насякомых назіраецца ў сярэдзіне або ў канцы мая і на пачатку чэрвеня. Часцей за ўсё ад мошак пакутуюць жыхары Гомельскай вобласці (у тым ліку Гомеля, Рэчыцы і Светлагорска), а таксама некаторых раёнаў Брэсцкай і часам Гродзенскай абласцей.

Што тычыцца іксодавых кляшчоў, то іх колькасць таксама залежыць ад розных фактараў. Для развіцця ім патрэбна кроў жывёл або чалавека, таму яны часцей сустракаюцца там, дзе ёсць іх кармавыя гаспадары.

Першыя кляшчы з’яўляюцца пасля раставання снегу, але асноўны перыяд іх актыўнасці прыпадае на май — пачатак чэрвеня. Другі ўздым колькасці назіраецца ў канцы жніўня — пачатку верасня. Калі ж вясна будзе вельмі ранняй, першы перыяд актыўнасці можа наступіць раней.

Каментары4

  • Žvir
    13.03.2026
    Budzie šmat. Bo zima była, uch, maraźniuščaja, a leta vydasca śpiakotnaje.
  • Žvir
    13.03.2026
    Увесну, vy zusim ? Kali ŭsie klaščy pavymierznuč, što ž casarki buduć jeści ? Vy pra heta padumali ? U pryrodzie niama ničoha zališniaha, akrom chiba čałavieka...

    Samyja prasunutyja znaŭcy kali jašče kazali, što čałaviek na hetaj planecie - prychadzień, nia rodnaja jana nam !
  • Кот
    13.03.2026
    Послушать гавного предсказателя и выбрать исключённый вариант...

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць