Усяго патроху77

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам

Некаторыя людзі нібы магнітам прыцягваюць да сябе камароў і таму пакутуюць ад іх укусаў значна часцей за іншых. У навукоўцаў пакуль няма адзінага меркавання, чым менавіта абумоўлены гэты эфект, даследаванні ў гэтым кірунку працягваюцца. Нядаўна свой унёсак у вывучэнне гэтага пытання зрабіла група спецыялістаў з Нідэрландаў. Іх высновы могуць здзівіць.

Фота: vecteezy.com

Камары вінаватыя ў найбольшай колькасці чалавечых смерцяў у свеце, бо пераносяць такія небяспечныя хваробы, як малярыя, ліхаманка дэнге, вірусы Зіка, Заходняга Ніла і Чыкунгунья. Паводле ацэнак, яны штогод становяцца прычынай каля 2,7 мільёна смерцяў.

Каб эфектыўна змагацца з гэтай пагрозай, трэба разумець, каго камары выбіраюць у якасці ахвяры. Даўно вядома, што іх галоўны арыенцір — вуглякіслы газ, які мы выдыхаем. Аднак навукоўцы ўпэўненыя, што ключавую ролю адыгрываюць і іншыя сігналы, асабліва пахі, якія выдзяляе цела чалавека.

Як піша Popular Science, даследчыкі з Універсітэта Радбаўда ў Нідэрландах вырашыла высветліць, якія біялагічныя і сэнсарныя фактары найбольш уплываюць на «харчовыя перавагі» камароў.

Замест таго, каб запрашаць добраахвотнікаў у стэрыльную лабараторыю, каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам біёлага Фелікса Хола пайшла незвычайным шляхам.

Яны разгарнулі сваю перасоўную лабараторыю ў транспартных кантэйнерах проста на тэрыторыі буйнога музычнага фестывалю Lowlands, які праходзіць штогод прыкладна за 65 кіламетраў на ўсход ад Амстэрдама.

З прыкладна 60 тысяч наведвальнікаў фестывалю згоду прыняць удзел у эксперыменце выказала каля 500 чалавек. Спачатку яны адказвалі на пытанні анкеты аб сваім харчаванні, гігіене і ладзе жыцця, уключаючы вельмі асабістыя дэталі.

Пасля гэтага кожны ўдзельнік змяшчаў руку ў спецыяльна сканструяваны кантэйнер з акрылавага шкла, дзе знаходзіліся самкі малярыйных камароў (Anopheles).

Канструкцыя была бяспечнай: адтуліны былі дастаткова малымі, каб камары маглі адчуць пах чалавека, але не праткнуць скуру сваім хабатком. Навукоўцы запісвалі рэакцыю насякомых на відэа.

Апісанне і здымкі эксперымента. Фота: матэрыялы артыкула / biorxiv.org

Аналіз даных паказаў выразную тэндэнцыю. Высветлілася, што людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам, былі прыкладна ў 1,35 раза больш прывабнымі для камароў, чым цвярозыя і ўстрыманыя ўдзельнікі.

І наадварот, насякомыя радзей спрабавалі атакаваць руку, калі яе нядаўна памылі або нанеслі на яе сонцаахоўны крэм.

«У іх проста густ да геданістаў сярод нас», — з гумарам адзначылі аўтары даследавання.

Хоць навукоўцы прызнаюць, што эксперымент праходзіў у «слаба кантраляваных умовах», а яго ўдзельнікамі былі пераважна «аматары навукі сярод наведвальнікаў фестывалю», вынікі даюць глебу для разважанняў. Яны пацвярджаюць, што на выбар камароў уплывае складаны кактэйль пахаў, які выдзяляе наша цела, і гэты кактэйль мяняецца ў залежнасці ад таго, што мы ямо, п'ём і робім.

Таму, калі ў наступны раз вы будзеце адбівацца ад надакучлівых насякомых, успомніце: магчыма, вы проста занадта добра праводзіце час. А пакуль навука працягвае даследаванні, не забывайцеся пра простыя парады: абмяжоўвайце алкаголь на прыродзе і карыстайцеся сонцаахоўнымі сродкамі. Што тычыцца трэцяй звычкі, то навукова даказана, што яна, пры ўзаемнай згодзе, вельмі карысная для здароўя.

Каментары7

  • З палесся
    14.09.2025
    Гэтыя навукоўцы не бачылі палескіх камароў, якія жаруць усіх, і нават цьвярозых імпацентаў.
  • Эксперт
    14.09.2025
    Сэксам не займаюся даўным даўно, бо ўсё апала з-за ўзросту. І піва не п'ю. А камары мяне загрызаюць нават у сонечны дзень
  • Нават камары
    14.09.2025
    ... аддаюць перавагу нармальным людзям

Цяпер чытаюць

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць1

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Плешчаніцах выступіць легендарны ў свой час гурт «Тэхналогія». Яго аплаціў чалавек, які гасціў тут у бабулі4

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме14

Бабруйчанін праз тыкток запрасіў ахвотных на сельскую дыскатэку ў Глускім раёне. Паглядзіце, што атрымалася4

У Мінскім заапарку наведвальнікі напаілі аленя колай2

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію14

Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў13

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы8

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць1

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць