Свет44

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона

У ЗША ўжо два тыдні шукаюць генерал-маёра ВПС у адстаўцы Уільяма Ніла Маккасланда, які раней кіраваў шэрагам сакрэтных навукова-тэхналагічных праграм Пентагона, паведамляе CNN.

Уільям Ніл Маккасланд. Фота: US Air Force

68‑гадовы Маккасланд знік раніцай 27 лютага. Ён выйшаў з дому ў горадзе Альбукерке (штат Нью-Мексіка) без тэлефона, і з таго часу пра яго нічога не вядома. На наступны дзень пасля знікнення паліцыя пачала пошукі, а пазней да іх далучылася ФБР.

Падчас службы ў арміі Маккасланд займаўся распрацоўкай эксперыментальных вайсковых тэхналогій. Ён быў галоўным інжынерам праграмы GPS Міністэрства абароны ЗША, кіраваў праектам касмічнага лазера і курыраваў спецыяльныя праграмы ў Нацыянальным разведвальным упраўленні. Таксама ён узначальваў даследчую лабараторыю на авіябазе Райт-Патэрсан, якую прыхільнікі тэорый пра НЛА звязваюць з вывучэннем магчымых абломкаў іншапланетнага апарата пасля інцыдэнту ў Розуэле ў 1947 годзе.

Пасля выхаду ў адстаўку Маккасланд супрацоўнічаў з кампаніяй To The Stars, заснаванай музыкам гурта Blink-182 Томам Дэлонгам. Яна вывучае даныя пра неапазнаныя паветраныя з’явы.

Знікненне генерала адбылося праз тыдзень пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што ўлады павінны рассакрэціць дакументы, звязаныя з НЛА і магчымым пазазямным жыццём.

Жонка Маккасланда, аднак, заклікала не распаўсюджваць канспіралагічныя версіі. Паводле яе слоў, генерал выйшаў у адстаўку каля 13 гадоў таму і не валодае нейкімі «асаблівымі сакрэтамі» пра НЛА. Яна таксама адзначыла, што ў мужа няма дэменцыі і ён не мог проста заблукаць.

Паліцыя пакуль не знайшла прыкмет злачынства, але разглядае ўсе магчымыя версіі. У пошуках удзельнічаюць дзясяткі ратавальнікаў і валанцёраў, выкарыстоўваюцца дроны, верталёты, службовыя сабакі, а таксама аналізуюцца запісы з камер відэаназірання.

Каментары4

  • Іншапланетнікі
    12.03.2026
    Ён занадта шмат чаго ведаў...
  • Андрусь
    12.03.2026
    Таксама з каханкам на Шры-Ланку паехаў, як нашая Анжаліка?
  • UFO
    13.03.2026
    Скрали змееголовые ,к гадалке не ходи.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло2

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску10

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло2

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць