Грамадства11

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка

Літоўскі палітык і дэпутат Саўлюс Сквярняліс заявіў, што яго запрашалі ў Беларусь. Паводле яго слоў, ён атрымаў два электронныя лісты ад нібыта журналісткі з Беларусі, у якіх яму прапаноўвалася пакінуць Літву праз «палітычны пераслед», піша Reform.news.

Фота: фэйсбук Саўлюса Сквярняліса

Раней Саўлюс Сквярняліс займаў пасаду прэм'ер-міністра Літвы, а таксама быў лідарам партыі «Дэмакратычны саюз «У імя Літвы»». Цяпер ён з'яўляецца шараговым дэпутатам Сейма і падазраваным у справе аб карупцыі. Ён вымушаны насіць электронны бранзалет, усталяваны праваахоўнымі органамі, што ўжо выклікала непрыемныя для яго сітуацыі ў парламенце, калі прылада спрацоўвала ў будынку і прымушала дэпутата пакідаць пасяджэнні.

Паводле слоў Сквярняліса, такія прапановы паступілі яшчэ да таго, як яму былі выстаўленыя абвінавачанні, а Сейм пазбавіў яго недатыкальнасці ў межах гэтай справы.

«Мяне запрасілі прыехаць у Беларусь — сур'ёзна. Я атрымаў два электронныя лісты ад грамадзянкі Беларусі, журналісткі. Гэта было яшчэ да ўсіх працэсаў тут, да выстаўлення падазрэнняў. У іх было напісана, што, паводле іх звестак, я знаходжуся пад падазрэннем, пачнецца палітычны пераслед, таму мяне запрашаюць у Беларусь, дзе створаць усе ўмовы, магчымасці, а таксама дадуць рэсурсы і фінансавую падтрымку для мяне і маёй сям'і», — распавёў палітык.

Сквярняліс дадаў, што палічыў гэтыя лісты правакацыяй і пераслаў іх у Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі. У ДДБ пацвердзілі, што атрымалі зварот ад палітыка, аднак ад каментароў устрымаліся.

Нашэнне электроннага бранзалета было прадпісана судом Сквярнялісу з-за «фармальнага парушэння», як сцвярджае ён сам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі літоўскіх СМІ, прычынай стала яго камунікацыя з іншай фігуранткай гэтай справы.

Варта адзначыць, што нядаўна ў Беларусі атабарыўся скандальна вядомы актывіст і бізнэсмен Антанас Кандротас-Цэлафанас, якога абвінавачваюць у фінансавых злачынствах. У Беларусі таксама знайшлі прытулак прарасійскія актывісты з Літвы і Латвіі. Акрамя таго, у Мінск уцёк польскі суддзя Томаш Шміт, які меў праблемы з законам.

Каментары1

  • Самы чэсны
    15.07.2026
    Відаць, ён столькі скраў, што вырашыў, лепш пару гадоў адседзець на радзіме, чым рызыкаваць па прыкладзе лёсу Чэчкі. Быў “прэм’ер-карупцыянер”, стаў - “прэм’ер-патрыёт”.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць