Літаратура1010

Фядута назваў пяць беларускіх кніг, якія трэба абавязкова прачытаць беларусам і замежнікам

Сярод іх творы Быкава і Караткевіча. Што яшчэ?

Аляксандр Фядута. Скрыншот: ютуб-канал «Перетрем с Халезіным»

Літаратуразнаўца і паліттэхнолаг Аляксандр Фядута ў інтэрв'ю Мікалаю Халезіну назваў беларускія кнігі, якія абавязкова трэба прачытаць беларусам, каб зразумець, хто яны такія.

Першая кніга — «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.

«Гэта не найлепшы твор Караткевіча, але гэта самая важная кніга беларусаў, напісаная ў ХХ стагоддзі. Таму што гэта кніга аб тым, як становяцца беларусамі», — тлумачыць Фядута.

Другая кніга — «Людзі на балоце» Івана Мележа.

«Там расказана пра трагедыю калектывізацыі. Аб тым, як, прыйшоўшы з ніадкуль, бальшавік раптам пачынае камандаваць гаспадарамі сваёй зямлі. Гэта тэкст страшнай сілы».

Трэці твор — «У тумане» Васіля Быкава. «Адна з самых моцных рэчаў, можа быць, наогул ва ўсёй беларускай літаратуры», — каментуе літаратуразнаўца.

Чацвёртая кніга — «Дзве душы» Максіма Гарэцкага. А пятая — «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч.

Фядута склаў таксама пяцёрку беларускіх кніг для замежнікаў, якія тлумачаць сутнасць беларусаў.

Гэта «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Чужая бацькаўшчына» Вячаслава Адамчыка, «Вершалінскі рай» Аляксея Карпюка, «У тумане» Васіля Быкава і «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча.

«Беларусы павінны зрабіць усё магчымае для таго, каб гэтыя кнігі былі перакладзены на іншыя мовы», — кажа Фядута.

Каментары10

  • Тутэйшы
    12.07.2026
    "Дзьве душы" - адзінае што засталося прачытаць
  • імя
    12.07.2026
    Як добра, што і Фядута нарэшце прачытаў.
  • Яшчэ
    12.07.2026
    Кастусь Акула, Юры Грыбоу́скі, часопісы Наша Гісторыя

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць