Свет44

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?

Кубінскія ўлады абвясцілі пра найбуйнейшы за апошнія дзесяцігоддзі пакет эканамічных рэформаў. Дзяржава гатовая даць больш свабоды прыватнаму бізнэсу, адкрыць новыя магчымасці для замежных інвестыцый і аслабіць кантроль над эканомікай. Мадэль шмат у чым нагадвае шлях, якім калісьці пайшлі Кітай і В'етнам. Але ці дастаткова гэтага, каб вывесці востраў з крызісу? Разбіралася Бі-Бі-Сі.

У Гаване мужчына гатуе ежу на цяпельцы падчас адключэння электраэнергіі, 13 мая 2026 года. Фота: AFP via Getty Image

Нацыянальная асамблея Кубы амаль месяц назад зацвердзіла праграму з 176 кірункаў рэформаў. Калі яны будуць рэалізаваныя, краіна істотна аслабіць дзяржаўны кантроль над эканомікай.

Прыватныя прадпрымальнікі змогуць валодаць некалькімі кампаніямі, а не адной, як цяпер. Бізнэс атрымае права пашырацца без цяперашняга абмежавання ў сто супрацоўнікаў. Прыватныя кампаніі і кааператывы змогуць самастойна імпартаваць сыравіну, экспартаваць прадукцыю і атрымліваць фінансаванне. Больш свабоды атрымаюць і дзяржаўныя прадпрыемствы, а сельская гаспадарка павінна стаць менш залежнай ад цэнтралізаванага размеркавання рэсурсаў.

Асобная стаўка робіцца на кубінскую дыяспару. Улады хочуць, каб эмігранты інвеставалі ў бізнэс на радзіме і ўдзельнічалі ў развіцці эканомікі. Пры гэтым пакуль гаворка ідзе толькі пра агульныя прынцыпы: калі менавіта рэформы ўступяць у сілу і як будуць працаваць на практыцы, пакуль невядома.

Рэформы абвешчаныя на фоне глыбокага эканамічнага крызісу. Краіна пакутуе ад адключэнняў электрычнасці, дэфіцыту прадуктаў і паліва, недахопу валюты і рэзкага падзення вытворчасці. За апошнія дзесяцігоддзі Кубу пакінулі сотні тысяч людзей, што яшчэ больш пагоршыла сітуацыю. 

Паводле аналітыкаў, абвешчаныя рэформы сведчаць пра тое, што Куба хоча пайсці шляхам Кітая і В'етнама, пабудаваўшы мадэль «рыначнага сацыялізму». Яна спалучае манаполію Камуністычнай партыі на ўладу і ідэі і пры гэтым дзяржаўнае планаванне з развіццём прыватнага бізнэсу і прыцягненнем замежных інвестыцый. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль прызнаў, што шмат вывучаў вопыт гэтых дзвюх краін, якім удалося стымуляваць эканамічны рост, не адмаўляючыся ад аднапартыйнай сістэмы.

Мігель Дыяс-Канэль. Фота: Presidencia Cuba / facebook

Кітай пачаў палітыку «рэформаў і адкрытасці» ў 1978 годзе пад кіраўніцтвам Дэн Сяапіна. В'етнам пайшоў падобным шляхам у 1986 годзе, распачаўшы праграму «Абнаўленне». Абедзве краіны захавалі аднапартыйную сістэму і кіруючую ролю камуністычных партый, але адначасова значна пашырылі ролю рынку, прыватнага бізнэсу і замежных інвестыцый.

У выніку рэалізацыі рэформаў прыватны сектар стаў адным з галоўных рухавікоў эканомікі, фермеры атрымалі моцныя стымулы павялічваць вытворчасць, дзяржаўныя прадпрыемствы набылі большую самастойнасць, а краіны паступова адкрыліся для міжнароднага гандлю. Паступова Кітай ператварыўся ў другую эканоміку свету, а В'етнам сёння ўваходзіць у лік самых хуткарослых эканомік Паўднёва-Усходняй Азіі.

Шэраг мер, абвешчаных цяпер Кубай, нагадвае менавіта гэты шлях: большая самастойнасць дзяржаўных прадпрыемстваў, пашырэнне магчымасцяў для прыватнага бізнэсу, дэцэнтралізацыя размеркавання рэсурсаў, частковая лібералізацыя сельскай гаспадаркі і спроба прыцягнуць капітал кубінскай дыяспары. Яшчэ адна супольная рыса — паступовы пераход ад усеагульных субсідый да адраснай падтрымкі найбольш уразлівых груп насельніцтва і імкненне прымусіць прадпрыемствы працаваць паводле рынкавых прынцыпаў.

Ці спрацуюць рэформы

Аднак эканамісты адзначаюць, што сённяшняя Куба знаходзіцца ў зусім іншых умовах, чым Кітай і В'етнам на момант пачатку іх пераўтварэнняў.

Насельніцтва вострава за апошнія гады скарацілася прыкладна з 11 да 9 мільёнаў чалавек праз масавую эміграцыю. Больш за чвэрць жыхароў ужо старэйшыя за 60 гадоў. Краіна страціла значную частку кваліфікаваных спецыялістаў, пакутуе ад энергетычнага крызісу, не мае моцнай экспартнай прамысловасці і практычна пазбаўленая доступу да міжнародных крэдытаў.

Сітуацыю ўскладняюць і іншыя праблемы: зношаная інфраструктура, глыбокі энергетычны крызіс і адсутнасць развітай экспартна арыентаванай прамысловасці, якая ў свой час стала адным з фактараў поспеху Кітая, а пазней і В'етнама.

Кубінскі эканаміст Павел Відаль, былы супрацоўнік Цэнтральнага банка Кубы, а цяпер прафесар Універсітэта Хаверыяна ў Калумбіі, звяртае ўвагу, што на першым этапе пераўтварэнняў у Кітаі і В'етнаме галоўным рухавіком росту была сельская гаспадарка.

Гавана. Фота: Zed Jameson / Anadolu via Getty Images

На Кубе ж сітуацыя іншая: большая частка насельніцтва жыве ў гарадах, а сама краіна мае адно з самых старых насельніцтваў у Лацінскай Амерыцы. Гэта азначае востры дэфіцыт працоўных рук, асабліва ў сельскай гаспадарцы.

На думку Відаля, не менш важную ролю адыгрывае і міжнародная інтэграцыя. Ён нагадвае, што В'етнам здолеў прыцягнуць не толькі капітал сваёй дыяспары, але і яе веды, дзелавыя кантакты і міжнародныя сувязі. На яго думку, калі Куба застанецца ізаляванай ад сусветнай эканомікі і глабальнай фінансавай сістэмы, эфект ад рэформаў будзе вельмі абмежаваным.

Аднак вырашыць гэтую праблему будзе няпроста. Куба фактычна знаходзіцца на мяжы банкруцтва: краіна страціла доступ да міжнароднага крэдытавання праз нявыплату пазык і адчувае востры недахоп валюты і ліквіднасці.

Дадатковай перашкодай застаюцца амерыканскія санкцыі. Хоць эмбарга дзейнічае ўжо больш за шэсць дзесяцігоддзяў, адміністрацыя Дональда Трампа яшчэ больш узмацніла фінансавыя і гандлёвыя абмежаванні.

Нядаўна Дзярждэпартамент ЗША ўвёў новыя санкцыі супраць дзяржаўнага кангламерату GAESA, які кантралюецца кубінскімі сілавікамі і праз які праходзіць значная частка валютных аперацый на востраве. Гэта яшчэ больш стрымлівае замежныя інвестыцыі і ўскладняе працу замежнага бізнэсу. Характэрна, што ў пачатку чэрвеня іспанскія гасцінічныя сеткі Meliá і Iberostar адмовіліся ад кіравання большасцю сваіх гатэляў на Кубе, спаслаўшыся на прававую нявызначанасць, пагаршэнне ўмоў працы і энергетычны крызіс.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Ramon Espinosa

У такой сітуацыі цяжка ўявіць, што адны толькі рэформы змогуць вывесці кубінскую эканоміку з крызісу. Да таго ж застаецца шмат нявызначанасці наконт саміх пераўтварэнняў: пакуль незразумела, наколькі далёка гатовы зайсці ўрад і ці будуць абвешчаныя меры даведзеныя да канца.

Эксперты прызнаюць, што прапанаваны пакет можа стаць самым сур'ёзным крокам насустрач рынку пасля Кубінскай рэвалюцыі. Аднак яны нагадваюць, што падобныя абяцанні ўжо не раз гучалі і раней.

За апошнія гады ўлады ўжо пашыралі магчымасці для прыватнай ініцыятывы, дазвалялі стварэнне малых кампаній, перадавалі землі ў доўгатэрміновае карыстанне, правялі валютную рэформу і дазволілі ствараць мікра-, малыя і сярэднія прыватныя прадпрыемствы. Частка гэтых крокаў дала пэўны эфект, але многія пазней былі абмежаваныя новымі правіламі. Таму сёння пытанне не толькі ў тым, ці будуць рэформы рэалізаваныя, але і ў тым, наколькі глыбокімі і незваротнымі яны акажуцца.

Каментары4

  • Іншых сацыял-дэмакратаў у мяне для вас няма...
    15.07.2026
    пол-шага вперёд, дэмакратычныя бязвыбары... Ну а чым вам тады лукашэначка -та не падабаецца ў такім выпадку?
  • Шаг в пропасть
    15.07.2026
    пол-шага вперёд,
    Как можно называть модель демократической без выборов? Какая демократия без демос кратос?
    Там авторитарный или партийный (party state) социализм.

    Да и никакой там не социализм.

    Там капитализм. ЕС сейчас гораздо более социалистичный, чем Китай.

    Итого никакая там не социально-демократическая модель, так как ни демократии, ни социализма там нет.

    Корректнее называть модель государственно-(ым) партийным капитализмом.
  • оценка написанного включаем мозги
    15.07.2026
    "Іншых сацыял-дэмакратаў у мяне для вас няма..., "

    Жаль, что Вы никогда не читали Программы социал-демократов Европы и мира. Ценности: Свобода, Солидарность, Справедливость.... А для нас Беларусов ещё и специфицеская Ценность из-за геополитической ситуации НЕЗАЛЕЖНОСТЬ. Так вот, а что такое лука: Свободы нет, Солидарность трэхэ-трохэ, у луки и семейства 14 лярдов на 2014г., у большинства Беларусов в колхозе... сами знаете, Справедливость- чуть-чуть есть, сравните с россией с 155 миллиардерами, НЕЗАЛЕЖНОСТЬ - как лука упирается и не хочет вступить в войну тоже чуть-чуть...
    Ну а Куба , что Куба , ладно, делает первые миллиметры на пути к социал-демократии... Но делает, спустя 65 лет.
    PS- @ukfdysq? "главный" белорусский социал-демократ шастает по Бельгии с семьёй и рассказывает в одной из соц.сетей как так красиво и хорошо. А ещё: тоже была СДПУ во главе с миллиардером Медведчуком, а где-же Солидарность... СМАЙЛИК-УЛЫБОЧКА, СМАЙЛИК-ГНЕВ.

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць