Грамадства1414

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі

Сёння нацыянальнае свята Францыі — Дзень узяцця Бастыліі. У гэты дзень былы палітвязень Мікола Статкевіч разам з жонкай Марынай Адамовіч асабіста перадаў свае віншаванні яе афіцыйным прадстаўнікам, паведаміў ён у сваім тэлеграм-канале.

Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч

«У гісторыі кожнага паспяховага народа была свая ўзятая Бастылія: пераможная рэвалюцыя, выйграная вайна за незалежнасць, мабілізацыя грамадства дзеля цяжкіх, але паспяховых рэформаў. Былі ахвяры і цяжкая праца нацыі дзеля нармальнага жыцця яе будучых пакаленняў. 

Калі краіна ў бядзе і яе будучыня ў небяспецы, а пераважаючым сярод актыўнай часткі нацыі робіцца падыход, што галоўнае — гэта захаванне ўласнага жыцця і свабоды, што трэба, найперш, імкнуцца да ўласнага дабрабыту і бяспекі, то дамінаванне такога падыходу крадзе нармальную будучыню ў наступных пакаленняў. Робіць кошт ужо іх спробаў стварыць вольную і паспяховую краіну яшчэ больш высокім і ахвярным.

Віншую французаў з іх галоўным святам!

А штурм беларускай Бастыліі яшчэ чакае нас наперадзе», — напісаў Мікола Статкевіч.

Каментары14

  • $Дрім Цім$
    15.07.2026
    бурбон 64% об., Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Карым Педэрсан.
  • Беларус
    15.07.2026
    "Калі краіна ў бядзе і яе будучыня ў небяспецы, а пераважаючым сярод актыўнай часткі нацыі робіцца падыход, што галоўнае — гэта захаванне ўласнага жыцця і свабоды, што трэба, найперш, імкнуцца да ўласнага дабрабыту і бяспекі, то дамінаванне такога падыходу крадзе нармальную будучыню ў наступных пакаленняў"


    Вось тут у кропку. Не дадаць не прыбраць. І складана нават ўявіць, якія ж неверагодныя прыгоды ды агулам незайздросны лёс чакае тых, хто падчас бяды, вайны і нацыянальнай трагедыі скарыстаўся даверам ды абраў не рэфлексію з пошукам выйсця, а вандроўкі, цэнзуру ды артыкулы аб "скарачэньі чэлеса на 5 см пасля 50 гадоў у некаторых мужчын".
  • Ф
    15.07.2026
    Жэрміналь і тэрмідор - таксама?

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць