Грамадства77

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць

У цягніках метро сямейства «Мінск-2024», якія выходзяць на Аўтазаводскую (другую) лінію, з’явілася новая схема метро. Яна выканана ў выглядзе вузкай электроннай схемы і размешчана над дзвярыма саставу, піша Blizko.by.

Год таму паказвалі аналагічную схему на трэцяй лініі метро, і тады яна выклікала нямала нараканняў. А цяпер з’явілася на другой лініі, дзе іншая колькасць станцый, іншыя назвы і размяшчэнне перасадачных вузлоў.

Для пачатку пакажам, якія схемы з’явіліся ў 2025‑м на трэцяй лініі.

Метрапалітэн афіцыйна паведамляў, што зроблена гэта на просьбу пасажыраў (у асноўным старэйшага пакалення) для лепшага ўспрымання інфармацыі. Інфармацыя стала больш зразумелай, сцвярджае прэс-служба метро, а шрыфты — заўважна буйнейшымі, што асабліва актуальна для пасажыраў старэйшага ўзросту.

У пасажыраў узніклі такія нараканні:

«Выглядае як нейкае прывітанне з нулявых / пачатку дзясятых, прычым у максімальна стромным фармаце».

«Занадта шмат яркага зялёнага, ды і сама схема пад нахілам страшна выглядае. Першы дызайн выглядаў значна спакайнейшым і прыемнейшым».

«Я думаю, заўтра трэба тэлефанаваць у метро, гаварыць: старая карта была лепшай, па новай нічога не зразумела».

«Плашкі неаднолькавых памераў. Белае на зялёным не вельмі добра чытаецца. Подпісы адначасова на рускай і беларускай мовах аднолькавых памераў таксама дызайн псуюць усюды».

«Была нечытэльная з-за дробнага тэксту, але больш-менш акуратная, а стала слабачытэльнай з-за нагружанасці назвамі на дзвюх мовах у ідэнтычным выкананні, ды яшчэ і акуратнасць проста з MS Paint».

А цяпер на транспартным форуме падзяліліся схемай, якую выкарысталі ў цягніках другой лініі. Вось як яна выглядае.

Бачна, што ў цэлым абедзве схемы — леташняя на 3‑й лініі і цяперашняя на 2‑й — выкананыя ў адным ключы. Але разам з тым ёсць і адрозненні:

  • Нахіл плашак з назвамі зроблены ў іншы бок;
  • Усе назвы набраныя вялікімі літарамі;
  • Перасадкі на іншыя лініі цяпер пазначаныя палосамі колераў адпаведных ліній.

Адной з нешматлікіх, але сур'ёзных нязручнасцяў называюць тое, што з-за суцэльных вялікіх літар усе назвы зліваюцца ў кашу. Некаторыя словы, літары якіх выходзяць за межы роўнага шэрагу літар (напрыклад, літары «д» у назвах «Маладзёжная», «Трактарны завод» і «Аўтазаводская» або літара «ц» у назве «Кунцаўшчына») нібы чапляюцца за белыя раздзяляльныя лініі — і чытаць становіцца яшчэ складаней.

Каментары7

  • Бгг
    15.07.2026
    Промдизайн времен перестройки. Делал сын соседки Михайловны з аддзела меркетинга, который умеет на компьютере. И плашки, грёбаные плашки, горемычная страна наша лясоу i балот, бедные мои глаза.
    https://www.londontubemap.org/maps/bakerloo-line-2026.png
  • Эдаецца,
    15.07.2026
    Справа не ў MS Pain (c) 😁, а ў тым, што гэтае табло такой якасці 🤦
  • Сяргей
    15.07.2026
    Надзвычайная турбота пра расейцаў, якім, магчыма, цяжка зразумець назву станцыі "Пушкінская" па-беларуску. Таму назвы дублююцца на "обшчэпонятном языке".

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць