Грамадства88

«Я не маю магчымасці ўбачыць цела сына і развітацца з ім па-людску». Маці Ціхана Клюкача запісала зварот да яго камандзіраў

23‑гадовы добраахвотнік і былы палітвязень Ціхан Клюкач загінуў на фронце ў маі 2026 года. З таго моманту прайшло ўжо больш за два месяцы, але маці ваяра Іна Калацкая дагэтуль не атрымала ніякай канкрэтнай інфармацыі пра абставіны яго смерці і не змагла развітацца з сынам.

Іна Калацкая, Ціхан Клюкач. Калаж

Іна Калацкая апублікавала ў фэйсбуку зварот да камандзіраў яе 23‑гадовага сына — беларускага добраахвотніка Ціхана Клюкача з пазыўным «Франц».

Іна кажа, што хоча ведаць праўду, якую ад яе хаваюць ужо два месяцы.

«Я не ведаю, што з маім сынам», — гаворыць яна.

Паводле яе слоў, да яе паступае розная інфармацыя з неправераных крыніц. Афіцыйнай жа інфармацыі няма.

«Я не гатовая чакаць яшчэ два месяцы. Я бачу, як маці хаваюць сваіх дзяцей ва Украіне. Я ж не маю магчымасці нават убачыць цела майго сына і неяк развітацца з ім па-людску», — гаворыць яна. 

Іна кажа, што яе сын быў годным чалавекам, які «максімальна карэктна заўсёды ставіўся да іншых людзей і заўсёды дбаў пра сваіх пабрацімаў».

«Зараз я звяртаюся па дапамогу. Памяць майго сына не павінна быць сцёртая…» — просіць яна. 

Ціхан Клюкач загінуў у першай палове мая 2026 года. Яго цела ўдалося дастаць. Па інфармацыі «Нашай Нівы», па стане на цяперашні момант яно знаходзіцца ў моргу. Аднак няма пэўнасці, ці ўсе абавязковыя экспертызы ўжо былі праведзеныя.

Каментары8

  • Ліпень
    14.07.2026
    бабруйчанін, іх можна зразумець, але не ведаю, ці можна апраўдаць.
    Нам, беларусам, надоўга прыйдзецца ўсвядоміць, што такое віна, і што такое адказнасць.
    Маці шкада вельмі, як і хлопца.
  • Киянин
    14.07.2026
    А за шо вина. Каждая людина адказвае за себе. Беларусы

    не вешайте на себе ярлыки, о каллектиунай адказнасти.
  • бабруйчанін
    14.07.2026
    Ліпень
    ???? Зразумець ??? Чым далей тым складаней...
    Яшчэ 117 раз
    Пад час Паўстання 2020 большасць беларусаў кожны як Асоба сваю Віну асэнсавал за 1994 і за 26 год пасля
    6 год нясе адказнасць паасобку і разам...
    Нам яшчэ ні хапала сууседзкай...ім бы за сваё спачатку адказаць асэнсаваць...
    Як там яны кажуць " толстоевшчына" ??
    Вось вось сталець патрэбна у рэшце рэшт ..
    Як казалі ...нейкага і Вайна ні вучыт...

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне23

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

Беларуска з заробкам 2 500 BYN падарожнічае двойчы на год і ўжо наведала 34 краіны2

«Каб рабіць рэчы, у якіх я слабы». Стваральнік Linux патлумачыў, чаму любіць ШІ і які менавіта

«Проста ў нас шапіто скончылася». У Белдзяржцырку патлумачылі, чаму вымушаныя шукаць адразу 15 супрацоўнікаў7

Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце распачалі 11 крымінальных спраў3

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі2

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне23

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць