Грамадства22

У верасні Польшча дала міжнародную абарону 24 грамадзянам Беларусі

У міжнароднай абароне адмовілі 52 чалавекам.

Як вынікае са справаздачы Упраўлення па справах замежнікаў, 21 чалавек атрымаў статус бежанца, яшчэ трое — статус дадатковай абароны. У міжнароднай абароне адмовілі 52 грамадзянам Беларусі, а разгляд 12 спраў быў прыпынены, піша Reform.news.

Усяго за верасень упраўленне разгледзела 88 спраў грамадзян Беларусі.

У параўнанні са жніўнем колькасць станоўчых рашэнняў зменшылася. Тады іх было 36, а колькасць адмоў засталася прыкладна на тым жа ўзроўні.

У ліпені міжнародную абарону атрымалі толькі 14 беларусаў, у той час як 82 чалавекі атрымалі адмоўныя рашэнні.

У чэрвені станоўчыя рашэнні вынеслі ў дачыненні да 25 чалавек, а ў міжнароднай абароне адмовілі 52 грамадзянам Беларусі.

Усяго з пачатку года Упраўленне па справах замежнікаў вынесла рашэнні па 1098 справах беларускіх заяўнікаў, якія просяць прытулку. У студзені — верасні статус бежанца атрымалі 302 грамадзяніны Беларусі, дадатковую абарону — 380 чалавек, 266 беларусам адмовілі ў міжнароднай абароне, а разгляд 150 спраў спынілі.

На 1 кастрычніка ўпраўленне працягвала разглядаць 3212 спраў беларусаў, у тым ліку 2914 — у першай інстанцыі і 289 — у другой. За верасень колькасць спраў у першай інстанцыі скарацілася на 40, а ў другой — вырасла на 31. Агульная колькасць спраў беларусаў, якія разглядае ўпраўленне, за верасень не змянілася.

Дакументы, якія даюць права на знаходжанне ў Польшчы, на 1 кастрычніка мелі 129,83 тысячы грамадзян Беларусі. За жнівень іх колькасць скарацілася на 1589 чалавек. Гэта можа быць звязана са сканчэннем тэрміну дзеяння відаў на жыхарства і працяглымі працэдурамі іх разгляду.

На 1 кастрычніка беларусы ў Польшчы мелі:

  • 74 573 часовыя дазволы на жыхарства;
  • 41 152 пастаянныя дазволы на жыхарства;
  • 9748 статусаў дадатковай абароны;
  • 2700 статусаў доўгатэрміновых рэзідэнтаў ЕС;
  • 1272 статусы бежанца;
  • 210 чалавек знаходзіліся ў краіне на ўмовах часовай абароны;
  • 176 чалавек мелі іншыя статусы (то-бок агулам — 129 831 чалавек).

За верасень Упраўленне па справах замежнікаў вынесла 1868 станоўчых рашэнняў па выдачы часовых дазволаў на жыхарства, 281 — па выдачы пастаянных дазволаў на жыхарства і 108 — па наданні статусу доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС.

У верасні ўпраўленне адмовіла ў выдачы часовага дазволу на жыхарства 147 заяўнікам з Беларусі, у выдачы пастаяннага дазволу на жыхарства — 102, а ў наданні статусу доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — 17 грамадзянам Беларусі.

З пачатку года часовыя дазволы на жыхарства атрымалі 17 480 беларусаў, пастаянныя — 2759, а статус доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — 810 грамадзян Беларусі.

Сёлета ўпраўленне таксама выдала грамадзянам Беларусі 5680 польскіх праязных дакументаў. Іх можна атрымаць у спрошчаным парадку, калі заканчваецца тэрмін дзеяння беларускага пашпарта, а вярнуцца на радзіму для яго замены па розных прычынах немагчыма.

Упраўленне прагназуе, што па выніках года колькасць выдадзеных праязных дакументаў можа перавысіць 7,5 тысячы.

Каментары2

  • Подснежники
    14.10.2026
    Интересно, а почему так?
  • Skazam dziakuj
    14.10.2026
    Statkiewiczu I Paczobutu

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць