Свет

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Забойства адбылося 30 гадоў таму.

Дуэйн «Кіфі Дзі» Дэвіс. Фота: Steve Marcus-Pool/Getty Images 

Суд у Лас-Вегасе ў аўторак прыгаварыў 63‑гадовага Дуэйна «Кіфі Дзі» Дэвіса да 40 гадоў пазбаўлення волі па справе аб забойстве легендарнага рэпера Тупака Шакура ў 1996 годзе. У канцы жніўня суд прысяжных прызнаў яго вінаватым, піша Бі-бі-сі.

«На працягу трох гадоў я чула ад вас розныя варыянты аднаго і таго ж: «Так, я быў да гэтага датычны. Але цяпер я іншы чалавек. Я пакінуў мінулае ззаду. Я выбраўся з Комптана. Цяпер я дзядуля»», — заявіла суддзя Карлі Кірні, абвяшчаючы прысуд.

«Вы не маеце права забіраць чалавека ў яго сям’і. Вы не маеце права пазбаўляць яго самога жыцця, усёй яго будучыні, а потым проста сысці, нібыта нічога не здарылася», — сказала яна, звяртаючыся да абвінавачанага.

Невядомы адкрыў агонь з аўтамабіля, які праязджаў міма, 7 верасня 1996 года, калі Тупак разам з музычным магнатам Мэрыёнам «Шугам» Найтам накіроўваўся ў клуб у Лас-Вегасе.

Музыкант памёр 13 верасня ад атрыманых раненняў. «Шуг» выжыў.

Дуэйн «Кіфі Дзі» Дэвіс — адзіны чалавек, якога прыцягнулі да адказнасці за забойства Тупака Шакура. Пракуроры заявілі, што ў іх няма дастатковых падстаў, каб выстаўляць абвінавачанні каму-небудзь яшчэ.

Трое іншых мужчын, якія, як мяркуецца, знаходзіліся ў аўтамабілі, з якога застрэлілі рэпера, ужо памерлі.

Дэвіс быў адным з лідараў банды South Side Compton Crips, у той час як «Шуг» і яго музычны лэйбл Death Row Records, з якім у Тупака быў кантракт, былі звязаныя з канкуруючай бандай Mob Piru Bloods.

У 2019 годзе «Кіфі Дзі» выдаў мемуары, у якіх распавёў пра забойства рэпера. Тупак Шакур пабіўся з пляменнікам Дэвіса Арланда Андэрсанам, і член South Side Compton Crips вырашыў не пакідаць гэты выпадак без пакарання.

«Кіфі Дзі» заявіў, што знаходзіўся ў аўтамабілі, з якога стралялі ў музыканта, і што менавіта ён перадаў пісталет, выкарыстаны для забойства.

Дэвіса арыштавалі ў 2023 годзе. Ён спрабаваў дыстанцыявацца ад сваіх мемуараў, сцвярджаючы, што апублікаваў іх дзеля грошай і славы і нават не ведаў, пра што менавіта ў іх гаворыцца. Яго абарона ў судзе прытрымлівалася гэтай версіі.

«Вы чытаеце кнігу, якая з’яўляецца выдумкай, а не фактам, але дзяржава хоча, каб вы паверылі, што гэта прызнанне», — заявіў адвакат «Кіфі Дзі» Майкл Санфт.

Нягледзячы на гэта, прысяжныя прызналі Дэвіса вінаватым у забойстве першай ступені з прымяненнем зброі. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — пажыццёвае зняволенне без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах10

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах10

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць