Грамадства2727

Лукашэнка назваў дурасцямі публікацыі ў заходніх СМІ пра ваенную пагрозу з боку Расіі і Беларусі

Палітык сёння правёў нараду з сілавікамі па выніках праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 7‑й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС.

Фота: БелТА

«Вы, напэўна, заўважылі, што апошнім часам у СМІ нашы заходнія так званыя партнёры надаюць пільную ўвагу таму, што адбываецца ва ўзброеных сілах нашай краіны. Іх перш за ўсё занепакоіў той факт, што мы занадта часта, вельмі прадметна і інтэнсіўна праводзім праверкі частак узброеных сіл. Не толькі арміі, але і ўсіх узброеных сіл», — адзначыў Лукашэнка.

«У сувязі з гэтым, карыстаючыся цяперашнім выпадкам, хачу сказаць ім, што ніякай надзвычайшчыны тут няма. Шчыра і адкрыта я сказаў, што мы рыхтуемся да вайны, каб яе пазбегнуць. Мы ні на каго нападаць не збіраемся, як апошнім часам у СМІ нашы заходнія «сябры» разгарнулі кампанію пра тое, што Расія нападзе як мінімум на краіны Балтыі, магчыма, на Польшчу з тэрыторыі Беларусі і разам з Беларуссю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Другі кірунак іх крытыкі так званай Беларусі — нібыта мы збіраемся прабіць Сувалкаўскі калідор у напрамку Калінінградскай вобласці. Я не хачу тут перад імі апраўдвацца. Гэта поўныя дурасці», — дадаў ён.

Таксама Лукашэнка заявіў, што інцыдэнт з нібыта пранікненнем узброенай групы з Беларусі ў Латвію быў інсцэніраваны.

«Мы выдатна ведаем, мне ўжо далажылі, што ўсё гэта было зроблена самімі латышамі як інфармацыйная нагода, каб атрымаць грошы ад Еўрапейскага саюза. Мы да гэтага ніякага дачынення не маем. Што мы там (нібыта) праніклі на іх тэрыторыю — людзі ў масках, вайскоўцы — кагосьці схапілі, захапілі або запіхнулі туды нейкую групу мігрантаў. Большай дурасці не прыдумаеш», — сказаў ён.

На мінулым тыдні латвійскія СМІ паведамілі пра правакацыю на мяжы з Беларуссю.

Спачатку людзі ў чорным адзенні, з тварамі, схаванымі пад маскамі, меркавана ўзброеныя, выштурхоўвалі мігрантаў на латвійскі бок.

Пазней такія ж людзі перасеклі мяжу і скралі камеры відэаназірання, пасля чаго вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

Пасля ў інтэрнэце з'явіўся відэаролік ад імя нейкай арганізацыі «Чорныя русы», якая ўзяла на сябе адказнасць за гэты інцыдэнт.

Каментары27

  • Всех
    13.10.2026
    Слил планы кремля при участии Беларуси.
  • лясны брат
    13.10.2026
    "скралі камеры відэаназірання, пасля чаго вярнуліся на тэрыторыю Беларусі" - га, так у нас цяпер па лясах латышскія дрг гойсаюць? очэнь інцэрэсна
  • Дзед плявузгау
    13.10.2026
    Все, что выходит из сипатой пасти, нужно понимать наоборот. Если говорит, что не собирается нападать, значит нападет 100%.

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў71

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву12

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць