Грамадства1212

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву

У дачыненні да паэткі, спявачкі і блогеркі Кацярыны Ваданосавай распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 130‑1 КК (рэабілітацыя нацызму) і ч. 1 арт. 130‑2 КК (апраўданне генацыду беларускага народа), піша «Вясна».

Кацярына Ваданосава. Фота з сацсетак

Ваданосаву запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.

Раней Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць жанчыны за нібыта «рэабілітацыю нацызму» на YouTube.

Паводле версіі Следчага камітэта, Кацярына «ў змове з экстрэмісцкімі фармаваннямі» сістэматычна публікуе на YouTube матэрыялы, нібыта накіраваныя на «рэабілітацыю нацызму».

Каментары12

  • Калі расследаванней савецкага генацыда?
    13.10.2026
    Генеральная пракуратура і следчы камітэт калі пачнуць расследаванне генацыду беларускага народа савецка-расейскім НКВД?
    Ці сваіх злачынствы сваіх дзядоў пракуроры і следчыя расследаваць не хочуць?
  • адмоўная адбракоўка
    13.10.2026
    Пачалася эра тупых лукашыстаў. Каб быць на пасадзе, трэба быць дурней тупога валета.
  • Абы-што
    13.10.2026
    Спадзяюся гэта павялічыць яе прагляды на ютуб. Час пакажа сапраўдных апраўдацеляў генацыду.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец12

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт6

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць