Грамадства22

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі

Сілавікі папярэджваюць пра новую схему махлярства, ахвярамі якой становяцца непаўналетнія. Зламыснікі карыстаюцца жаданнем дзяцей хутка выканаць хатняе заданне, каб атрымаць доступ да іх асабістых даных і грошай бацькоў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Схема пачынаецца з пошуку ў інтэрнэце гатовых адказаў на школьныя заданні. Падлетак пераходзіць на фальшывы сайт, які выглядае як звычайны адукацыйны рэсурс. Каб атрымаць доступ да рашэнняў, сайт прапануе зарэгістравацца і ўвесці нумар мабільнага тэлефона, прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння і месца жыхарства. Дзеці часта не задумваюцца, што гэтыя звесткі могуць выкарыстаць супраць іх.

Пасля рэгістрацыі ў справу ўступаюць махляры. Яны тэлефануюць дзіцяці, прадстаўляюцца дырэктарам школы або настаўнікам і патрабуюць даслаць код з СМС ці іншыя канфідэнцыйныя даныя нібыта для актывацыі электроннага дзённіка.

Атрымаўшы доступ да акаўнтаў або асабістай інфармацыі, зламыснікі пачынаюць маніпуляваць дзецьмі. Іх мэта — прымусіць непаўналетніх да злачынных дзеянняў, напрыклад перадаваць грошы або афармляць крэдыты, а затым выманьваць сродкі ў бацькоў.

Каб абараніць дзяцей ад кібермахляроў, сілавікі раяць бацькам размаўляць з імі пра бяспеку ў інтэрнэце. Важна растлумачыць, што нельга паведамляць незнаёмцам асабістыя звесткі, коды з СМС і паролі.

Бацькам таксама рэкамендуюць кантраляваць, якія сайты наведвае дзіця, і ўсталяваць сродкі бацькоўскага кантролю.

Каментары2

  • дзед
    13.10.2026
    трэба ж быць навучаным рэгістравацца, крэдыты афармляць яшчэ да якога-небудзь усьведамленьня аб бясьпецы свае інфармацыі?
  • Феміда
    13.10.2026
    Няведанне парадаў МУС не вызваляе ад адказнасці.

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай імкнецца стаць сусветным лідарам у галіне нейраінтэрфейсаў

У Беларусі на цэлую траціну скарацілася колькасць новых выпадкаў алкагалізму3

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў71

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву12

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць