Грамадства1818

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі

Апошнім часам дзяржаўным органам і прапагандысцкім рэсурсам шмат дакучаюць беларускія грамадзяне, якія, страціўшы надзею вырашыць розныя свае праблемы зваротамі ў розныя кампетэнтныя ўстановы, спрабуюць звярнуць на іх увагу шырокай грамадскасці праз сацсеткі. Але ўжо ёсць ідэі, як з такой людской актыўнасцю змагацца — трэба або перакрыць гэтыя каналы камунікацыі, або зрабіць карыстанне імі асабіста небяспечным.

Фота: «Наша Ніва»

У сваім артыкуле на сайце «Мінскай праўды» прапагандыстка Марына Субота разважае пра ўплыў сацыяльных сетак, у першую чаргу TikTok і Threads, на грамадства і працу дзяржаўных органаў. На яе думку, калі інтэрнэт-пляцоўка стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы або выкарыстоўваецца для распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, дзяржава павінна абмежаваць доступ да яе.

Аўтарка сцвярджае, што многія карыстальнікі нібыта выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі не для вырашэння праблем, а для публічных скаргаў, не спрабуючы звярнуцца ў адпаведныя службы або органы ўлады. Пры гэтым, як яна лічыць, частка паведамленняў аказваецца перабольшанай, аднабокай або нават не адпавядае рэчаіснасці.

Асобную ўвагу яна надае таму, што людзі ўсё больш часу праводзяць у сацыяльных сетках замест жывых зносін, прафесійнага развіцця і сямейнага жыцця. На яе думку, захапленне кароткімі відэа і пастаянным праглядам стужкі можа негатыўна ўплываць на здольнасць аналізаваць інфармацыю, канцэнтравацца і ўспрымаць больш складаныя тэксты.

Таксама Марына Субота адзначае, што праз сацыяльныя сеткі людзі нярэдка становяцца ахвярамі ашуканцаў, а дзяржаўным органам і журналістам даводзіцца выдаткоўваць значныя рэсурсы на праверку шматлікіх скаргаў, якія не заўсёды маюць пад сабой сур'ёзныя падставы. На яе думку, такой сітуацыяй могуць карыстацца і тыя, хто імкнецца ўзмацніць грамадскую напружанасць.

На заканчэнне аўтарка выказвае меркаванне, што неабходна ўзмацніць адказнасць за распаўсюджванне хлуслівай або недакладнай інфармацыі ў сацыяльных сетках, а таксама разгледзець магчымасць абмежавання доступу да такіх пляцовак, калі іх дзейнасць наносіць шкоду грамадству і перашкаджае нармальнай працы дзяржаўных структур.

«Калі прытрымлівацца справядлівага прынцыпу «крытыкуеш — прапануй», мая прапанова наступная: блакіраваць або як мінімум увесці адміністрацыйную адказнасць за хлусню і недаставернасць у пастах, бо ўсё гэта пагражае калі і не нацыянальнай бяспецы (хоць я лічу, што гэта пытанне часу, калі гэтая істэрыя са скаргамі будзе працягвацца), то нармальнаму працоўнаму працэсу ўсіх датычных дакладна», — піша Марына Субота.

Характэрна, што неўзабаве пасля выхаду артыкула ў абласной «Мінскай праўдзе» яго дружна перадрукавалі ў сябе раённыя газеты Мінскай вобласці: маладзечанская, барысаўская, нясвіжская, бярэзінская, слуцкая, лагойская і іншыя.

Каментары18

  • Беспалезна
    15.07.2026
    Заблакуюць адны сацсеткі - пяройдзем у іншыя. Першы раз штолі?
  • Усіх не знойдуць
    15.07.2026
    ., не падказвайце прапагандыстам, дзе яшчэ лавіць незадаволеных беларусаў. Няхай самі шукаюць, трацяць сілы і рэсурсы. Усіх не пераловяць. Незадаволеных людзей - большасць. Народ як вада - прасачыцца і праз перакрытыя руслы.
  • .
    15.07.2026
    Цалкам не зразумеў заўвагу пра "падказкі" прапагандыстам.
    Яны самі не ведаюць той дзясятак папулярных платформ?
    Як можа быць, што звычайны чалавек знойдзе, а прапагандысты і аддзелы маніторынгу не знойдуць?

    І калі чыталі ўважліва, аўтарка не задаволена сацсеткамі як інструментам публічных скарг і ўплыву на ўладу.
    То-бок, па саміх "умовах гульні" ўлады вымушаны ведаць, дзе тая актыўнасць грамадзян, і рэагаваць на яе. Непублічная, недзе схаваная скарга губляе свае моц і прызначэнне.

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць