Грамадства3232

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак

«А піва абавязкова для рэалізацыі? Ці семкі?»

Беларуска не знашла на запраўцы «Беларуснафты» пракладкі і спытала ў сеткі АЗС, чаму сродкаў жаночай гігіены няма на прылаўках.

«Такая катэгорыя прадукцыі не з’яўляецца абавязковай для рэалізацыі», — пракаментавалі прадстаўнікі сеткі заправак у Threads.

 «Чаму акаўнт АЗС адказвае так, нібыта ні жанчын, ні месячных у Беларусі не існуе?» — не разумеюць кліенты.

Жанчыны ўпэўненыя, што ў 2026 годзе сцвярджаць, што пракладкі на АЗС — «неабавязковая рэч», — сорам і ганьба.

«А піва абавязкова для рэалізацыі? Ц семкі? Пракладкі займаюць так шмат месца? Вы сур’ёзна? Ці вы лічыце, што няма попыту? У вас жа і сярод персаналу шмат жанчын», — не хавае абурэння Ірына, якая не знайшла на АЗС па дарозе сродкі гігіены.

Аказалася, што яна не адзіная беларуска, якая сутыкнулася з такім непрыемным сюрпрызам.

Пасля гэтага жанчына спецыяльна пачала правяраць запраўкі «Беларуснафты» і выявіла, што гэта праблема не толькі адной кропкі. Акрамя таго, у некаторых пунктах адсутнічалі і памперсы для дзяцей, што актуальна для маладых маці-кіроўцаў.

«Ля некаторых вёсак АЗС — адзіная крама»;

«Часам чалавек выязджае на вялікую адлегласць і ў яго няма часу заязджаць у горад у пошуках крам і ГЦ, і запраўкі мусяць быць забяспечаныя базавым наборам гігіены»;

«Жанчына агучыла праблему, гэта не яе капрыз, а сапраўды важная частка нашага штодзённага жыцця. Ваша задача простая — прыслухацца і данесці да кіраўніцтва»;

«Не ўлічваць меркаванне большай часткі насельніцтва? Вы сур’ёзна?»;

«У красавіку, позна ноччу, па вяртанні дамоў з-за мяжы, я выйшла ад вас з пустымі рукамі — мяне выручылі жанчыны ў аўтобусе. Кавы і хот-догаў хапіла на ўсіх, а базавых сродкаў гігіены ў вас не знайшлося»;

«У цывілізаваных месцах пракладкі і тампоны ляжаць у туалетах бясплатна, а тут нават за грошы не купіш, што за трэш?» — не зразумелі пазіцыю кампаніі каментатары.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым супрацоўнікі некаторых іншых кампаній сцямілі скарыстацца сітуацыяй і напісалі, што, у адрозненне ад «Беларуснафты», у іх усе патрэбныя тавары маюцца ў продажы.

Каментары32

  • Азаронак
    21.07.2026
    Гааа, ужо скаржніц арыштавалі? Куды глядзіць міліцыя, абраза дзяржустановы!!
  • deck
    21.07.2026
    Национал-капиталист Беларуси, занимайтесь как хотите.

    [Зрэдагавана]
  • падкладкі?
    21.07.2026
    Я НЕ моўны эксперт, алеж - падкладкі гучыць па нашаму лепей ? не?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць