Спорт

Зідан узначаліў зборную Францыі

Бакі ўжо падпісалі доўгатэрміновы кантракт.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Вядомы ў мінулым футбаліст, а цяпер трэнер Зінедзін Зідан узначаліў зборную Францыі. Бакі ўжо падпісалі доўгатэрміновы кантракт, паведаміў вядомы інсайдар Фабрыцыа Рамана ў сваіх сацыяльных сетках.

Паводле інфармацыі крыніцы, вусная дамоўленасць была дасягнута яшчэ ў лістападзе, а цяпер бакі замацавалі яе юрыдычна. 

Зідан не займаўся трэнерскай дзейнасцю з 2021 года. Раней ён двойчы ўзначальваў мадрыдскі «Рэал»: у 2016—2018 гадах і з 2019 па 2021 год. За час яго працы мадрыдскі клуб заваяваў 11 трафеяў, у тым ліку тры тытулы пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Зборную Францыі з 2012 года трэніраваў Дзідзье Дэшам, які прывёў яе да перамогі на чэмпіянаце свету ў 2018 годзе і срэбра на мундыялі-2022. На ЧС-2026 Францыя прайграла ў паўфінале Іспаніі, а ў матчы за 3‑е месцы саступіла Англіі з лікам 4:6.

У 1998 годзе Дэшам і Зідан як гульцы выйгралі з Францыяй чэмпіянат свету, а ў 2000 годзе чэмпіянат Еўропы. Дэшам быў капітанам зборнай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры26

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання19

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць